background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

1 нядзеля Адвэнту (1 снежня 2024 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

У Адвэнце Святыя Імшы будуць адбывацца: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00 і 18.00. У аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У суботу за памерлых у 10.00.

У нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00 (з элементамі Рарат).

Перыяд Адвэнту – гэта радасны час чакання на свята Божага Нараджэння і час духоўнай працы над сабою. Каб добра падрыхтавацца да Нараджэння Езуса Хрыста, трэба ў Адвэнце прыкласці шмат намаганняў. Патрэбная добрая малітва, удзел у нядзельнай Святой Імшы, удзел у Раратах, шчырая Споведзь, удзел у рэкалекцыях, пастановы і нашыя добрыя ўчынкі.

У часе Адвэнту адбываюцца спецыяльныя ватыўныя святыя Імшы пра Найсвяцейшую Панну Марыю, званыя Раратнімі. Гэтыя Святыя Імшы адбываюцца яшчэ да ўсходу сонца, калі на небе бачная апошняя ранішняя зорка. Таму Раратнія Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць адбывацца ў аўторак і чацвер у 6.30. Кожная Раратняя Імша будзе распачынацца ўрачыстым уваходам, з удзелам дзяцей, трымаючы ў руках адвэнтавыя ліхтарыкі. Пастараемся карыстацца электрычнымі ліхтарыкамі. Калі дарослыя для сябе набываюць электрычны ліхтарык, то пажаданна, каб ён больш прыпамінаў полымя свечкі. У кіосках ёсць крыху такіх электрычных ліхтаракаў.

Варта абраць адну з пастановаў на адвэнт, каб прыходзіць да касцёла не толькі па нядзелях і на Рараты, але і кожны дзень. У нашым касцёле ў буднія дні (апрача дзён, калі маем Рараты) будуць адбывацца дзве Святыя Імшы - раніцай і вечарам.

Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.

Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца 20 і 21 снежня, пятніца і субота на 3 тыдні адвэнту.

Заняткі па рэлігіі праводзяцца па суботах, згодна з раскладам.

Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на снежань: Молімся, каб Святло Духа Святога спадарожнічала нашым парафіянам на працягу ўсяго новага Літургічнага года. Гэта інтэнцыя нас абавязвае з першай пятніцы месяца, пасля змены таямніц Ружанца.

У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі на Рараты, календары на новы 2025 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.

Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашай парафіі.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы!

 

Прочитано 105 раз