На гэтым тыдні Святая Імша: Ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00 і вечарам у 17.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, у 18.00 – Крыжовы Шлях.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы і ў 18.00 – Святая Імша.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 16 сакавіка.
У нядзелю 17 сакавіка ў 16.30 запрашаем малітоўную групу МАРГАРЫТКА на фармацыйную сустрэчу. Сустрэчу правядзе кс. Павел Эйсмант, дыяцэзіальны мадэратар Маргарыткі.
Вялікапостныя рэкалекцыі адбудуцца з 18 па 20 сакавіка.
Наведванне хворых перад Вялікаднем адбудзецца 25 сакавіка з 9.00. Адрасы хворых і састарэлых запісваем у сакрыстыі.
У ноч з 16 на 17 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Вялікі тыдзень». Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі альбо ў настаўніка па рэлігіі Мікалая Томкавіча. Выезд 16 сакавіка (субота) ў 20.00 і вяртанне раніцай у нядзелю. Кошт паездкі 5 руб.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.