Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 9.00.
У першую пятніцу верасня Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 8.00 і 17.00, Святая Імша ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
3 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Святкаваць Юбілей нашага касцёла мы распачнём 11 верасня і завершым 14 верасня ў 18.00 Святой Імшой, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з запрошанымі святарамі. У панядзелак, 11 верасня, у 18.00 у нашую парафію прыбудуць копіі цудоўных Абразоў Маці Божай са святых месцаў Беларусі, і таксама з Вострай Брамы, Яснай Гары і Аглоны. Урачыстым прыветаннем Абразоў мы распачнём нашае парафіяльнае свята, якое будзе працягвацца тры дні.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!