background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

4 велікодная нядзеля (30 красавіка 2023 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Распачынаецца месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы,  будзем маліцца Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і пятніцу а 9.00 і 18.00. У сераду а 9.00 і 17.00. У аўторак і чацвер а 9.00. У суботу, Імша за памерлых, а 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 6 мая.

Брацтва Жывога Ружанца у маі моліцца за дзяцей, якія пад канец месяца прымуць Першую Святую Камунію, каб заставаліся вернымі Пану Богу і Касцёлу на працягу ўсяго свайго жыцця.

У сераду а 18.00 будзем працягваць працу па добраўпарадкаванні тэрыторыі за касцёлам. Нас чакаюць працы па падрыхтоўцы глебы пад газоны, высейванне травы і пасадка дрэў. Запрашаем на дапамогу мужчын і жанчын. З сабою можна ўзяць лапаты і граблі. Дзякую за зразуменне!

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 194 раз