Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду, чацвер і пятніцу ў 9.00 і ў 18.00. У аўторак, дзень успаміну памерлых у велікодным часе. Малітва за памерлых з выпамінкамі адбудзецца ў 10.00. Выпамінкі можна пераказваць у сакрыстыю з сёняшняга дня да пачатку Святой Імшы ў аўторак. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам.
22 мая ў 10.00 нашую парафію ўпершыню наведае Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Падчас урачыстай літургіі будзе ўдзелены сакрамэнт Бежмавання для групы моладзі і дарослых.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!