У панядзелак, 1 лістапада, урачыстасць абавязковая ЎСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 12.00 будзе цэлебравацца за жывых парафіянаў, аб дар святасці. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00 за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.
У аўторак, 2 лістапада, Дзень задушны. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашых блізкіх памерлых. У 11.15 – выпамінкі і Ютрань за памерлых. Святая Імша ў 12.00. У 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых. Святая Імша ў 18.00.
У сераду, чацвер і пятніцу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша, далей у 17.15 – выпамінкі і Нешпары, 18.00 – Святая Імша.
У суботу: 9.15 – выпамінкі і Ютрань, 10.00 – Святая Імша (складковая за памерлых)
У наступную нядзелю: 9.20 – Ютрань за памерлых, 10.00, 12.00 і ў 18.00 – Святая Імша, у 17.15 – выпамінкі і Нешпары за памерлых.
Карткі з імёнамі памерлых на выпамінкі належыць прынесці ў сакрыстую да 2 лістапада.
Будзем памятаць пра абавязак навядзення парадку на могілках, дзе пахаваныя нашыя блізкія родныя.
4 лістапада ў 18.00 адбудзецца Святая Імша за айца Андрэя Ахрэм у восьмую гадавіну смерці.
Заняткі па рэлігіі адбудуцца пасля восеньскіх канікул 13 лістапада.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
Расклад наведвання могілак
(набажэнства за памерлых і асвячэнне магіл)
Чацвер, 4 лістапада
12.00 – старыя каталіцкія могілкі (ГАРАДЗІШЧА)
13.00 – Вязынь
14.30 – Снежкава
15.00 – Багданава
15.30 – Касута
16.15 – Асіпавічы
Субота, 6 лістапада
12.00 – Вілейка “Лясныя” (новыя камунальныя могілкі)
14.00 - Вілейка (Волкаўшчына)
15.00 – Любань
16.00 - Муляры, Ролічы
17.00 - Лыцавічы
Нядзеля, 7 лістапада
13.30 – Вілейка (вул. Першамайская)
15.00 – Куранец
16.00 – Порса