Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак і сераду ў 9.00 і ў 18.00; у аўторак, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00; у чацвер і пятніцу ў 9.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Фэст у Будславе адбудзецца 2 і 3 ліпеня.
Праграма
2 ліпеня, пятніца
- 12.00 — святая Імша
- 18.00 — святая Імша для пілігрымаў
- 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
- 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
3 ліпеня, субота
- 10.00 — святая Імша
З 23 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіць дзевяцідзённая малітва — Навэнна да Маці Божай Будслаўскай у інтэнцыі хутчэйшай адбудовы пашкоджанага пажарам Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе, а таксама аб адраджэнні духоўнасці пасля выпрабавання каранавірусам.
Плануецца аўтобусная паездка ў Будслаў на ўрачыстасці. Выезд у пятніцу 2 ліпеня ў 16.30 ад касцёла і вяртаемся пасля Святой Імшы апоўначы. Прыблізна каля 3.00 ці 3.30 будзем у Вілейцы. Аўтобус зробіць чатыры прыпынкі: у раёне Паўночным, у раене вуліцы Незалежнасці, на Цэнтральнай плошчы і ў раёне Зеніт. Кошт ад 10 да 15 рублёў, у залежнасці ад колькасці пілігрымаў. Жадаючыя павінны запісацца каля кніжнага кіоска і ўнесці аплату 10 руб.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!