Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелкам да пятніцы ў 9.00 і ў 18.00, толькі у чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00; у суботу за памерлых у 10.00; у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Для дзяцей, якія сёння прынялі Першую Святую Камунію, распачаўся Белы Тыдзень. Гэта азначае, што кожны дзень у 18.00 чакаем іх на Святой Імшы ва ўрачыстым адзенні, каб у свае чыстыя душы прыняць чарговы і чарговы раз Святую Камунію. Белы Тыдзень завершыцца ў наступную нядзелю Эўхарыстычнай працэсіяй.
Працэсія ў гонар Божага Цела адбудзецца ў наступную нядзелю, 6 чэрвеня, пасля Святой Імшы ў 10.00. Варта ўжо сёння спланаваць свой час, каб ніякія іншыя абавязкі не перашкодзілі нам прыняць удзел у працэсіі. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў працэсіі Першакамунійных дзяцей, міністрантаў, моладзь і хор Angeli.
На гэтым тыдні маёвае і пасля чэрвенскае набажэнства будзе адбывацца ў 9.30 і 17.30.
У чацвер, пасля Святой Імшы на 18.00, адбудзецца арганізацыйнае спатканне для адарацыйных груп нашай парафіі.
У аўторак, першы дзень лета, запрашаем усіх удзельнікаў урокаў рэлігіі на Святую Імшу ў 18.00, а пасля на забаўляльную праграму з пачастункам у дворык парафіяльнага дома.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!