Святая Імша ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00, у аўторак і чацвер у 18.00.
У суботу Імша за памерлых у 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
У суботу распачнём месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы будуць адбывацца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі сёння ў 17.00. У 18.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей. Наступныя заняткі 16 мая ў 17.00.
Наведванне могілак і асвячэнне магіл адбудзецца:
У суботу 8 мая:
12.00 – Лясныя
14.00 – Волкаўшчына
15.00 – Куранец
16.00 – Любань
17.00 – Асіпавічы
У панядзелак 10 мая:
9.00 – Вязынь
10.00 – Асцюковічы
10.30 – Бязводнае
11.00 – Шклозавод
14.00 – Муляры, Золькі
15.00 – Ролічы
15.30 – Лыцавічы
Малітва за памерлых з выпамінкамі адбудзецца 11 мая ў 10.00. Выпамінкі можна пераказваць у сакрыстыю.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!