Заўтра, 2 лістапада, адзначым успамін памерлых верных. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы выпамінкі з Ружанцам і Нешпарамі за памерлых у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя заняткі па рэлігіі адбудуцца толькі 28 лістапада.
Наведванне могілак адбудзецца: сёння ў 13.30 па вул. 1 Мая і ў наступную суботу ў 12.00 “Лясныя”. Пра наведванне іншых могілак будзе аб’яўлена пазней.