На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак, аўторак, чацвер у 10.00 і 18.00. У сераду – урачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.45 – Святая Імша і ў 19.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.
У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.
Перад Святой Імшой кожны будні дзень праводзяцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.
Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
Працяг катэхеза для дарослых з 15 красавіка, а працяг катэхез для дзяцей з 18 красавіка.
У Мінску адменена велікапоснае чуванне моладзі. Арцыбіскуп Кандрусевіч дзякуе за падрыхтоўку і жаданне сабрацца разам на супольную малітву, і заклікае да малітвы анлайн. Інтэрнэт трансляцыя распачнецца на сайце Радыё Марыі ў наступную суботу: ў 19.00 — св. Імша, цэлебрацыю якой ўзначаліць сам Мітрапаліт; пасля Імшы — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; 20.30 — малітва святога Ружанцу і благаслаўленне.
Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 2 па 4 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.