Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца: у панядзелак і сераду ў 10.00 і 18.00, у аўторак і чацвер Рараты ў 6.30. У наступную нядзелю – звычайна: 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Рэкалекцыі перад святам Божага Нараджэння адбудуцца ў нашай парафіі 20 і 21 снежня, пятніца і субота. Ужо зараз заплануем свой час, свае абавязкі, каб у гэтых днях не толькі прыступіць да споведзі, але і выслухаць кожны дзень рэкалекцыйную навуку. Споведзь будзе распачынацца з 9.00 і 17.00, а Святая Імша ў 10.00 і 18.00. Найбольш святароў будзе спавядаць у пятніцу вечарам.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца паводле раскладу. У суботу сустрэча студэнскай і працуючай моладзі пасля рэкалекцыйнай Святой Імшы ў 18.00 Катэхеза для дарослых у сераду пасля Святой Імшы на 18.00
Наведванне хворых адбудзецца 18 снежня з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Просьба да мужчын, каб сабрацца ў аўторак на 10.00 для пабудовы стаенкі на вуліцы і ў касцёле.
У парафіяльным кіёску можна набыць аплаткі на вігілійны стол, свечкі дабрачыннай арганізацыі CARITAS і календары на новы 2020 год. Варта паклапаціцца, каб мець каталіцкі календар у сваім доме.
Ахвяраванні за аплаткі, календары і святочныя рэчы будуць далучаныя да сродкаў на ўтрыманне нашага касцёла.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.