Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу 10.00, як складковая за памерлых. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
7 кастрычніка, у дзень Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, адбудзецца малітоўнае спатканне Брацтва Жывога Ружанца. У 11.00 – канферэнцыя. У 12.00 – Святая Імша, пасля Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі адбываюцца па суботах. З раскладам катэхез можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў і дзвярах касцёла.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца катэхеза для дарослых.
Запрашаем хлопцаў ад 7 год да службы пры алтары ў якасці кандыдатаў у міністранты. Яны стануць міністрантамі пасля адпаведнай падрыхтоўкі на заканчэнне навучальнага года.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на месяц кастрычнік: АБ РАЗВІЦЦІ КАСЦЁЛА НА БЕЛАРУСІ.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.