Праграма на апошнія дні перэгрынацыя фігуры св. Арханёла Міхала:
16 ВЕРАСНЯ (ПАНЯДЗЕЛАК) Святая Імша ў 9.00 і 18.00 – будзе цэлебравацца аб апеку Арханёла Міхала.
17 ВЕРАСНЯ (АЎТОРАК) РАЗВІТАННЕ З ФІГУРАЙ СВ. АРХАНЁЛА МІХАЛА Святая Імша падзякі ў 12.00
Далей Святая Імша на гэтым тыдні:
У сераду і пятніцу ў 9.00. У чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і 18.00.
У парафіяльным кіоску з’явіўся новы малітоўнік надрукаваны з аказіі перэгрынацыі цудоўнай фігуры арханёла Міхала. У ім зможам знайсці шмат малітваў, з просьбай да Бога, каб Ён нам дапамагаў праз магутнае заступніцтва Арханёла Міхала і нашых анёлаў апекуноў. Там знойдзем малітвы аб вызваленні ад залежнасцяў, малітвы за нашую краіну і аб супакой ваўсім свеце, малітвы аб добрую смерць, пры канаючых, за душы ў чысцы церпячыя, літаніі і так далей.
Пры выхадзе з касцёла можна ўзяць анкету ўдзельніка катэхізацыі і пасля запаўнення яе трэба пераказаць у сакрыстую. Заняткі распачнуцца ў першую суботу кастрычніка (5 кастрычніка).
З 3 па 5 кастрычніка плануецца пілігрымка па святынях Гродзеншчыны. Запісаныя павінны ўнесці аванс да канца сёняшняга дня.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.