Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і пятніцу ў 9.00. У чацвер у 18.00. У аўторак і сераду не будзе. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
28 ліпеня, у нядзелю, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
На ліпень - жнівень запланаваныя мерапрыемствы:
22-28 ліпеня - музычная майстэрня ў Івянцы. Выезд 22 ліпеня ад касцёла ў 11.00.
26-28 ліпеня – дыяцэзіальная сустрэча моладзі ў Івянцы. Выезд 26 ліпеня ад касцёла ў 11.00.
1-4 жніўня – дыяцэзіальная парафіяда ў Івянцы. Выезд 1 жніўня ад касцёла ў 14.00.
20-22 жніўня – рэкалекцыі- падарожжа па святынях Беларусі для дзяцей і школьнай моладзі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 18 жніўня пасля Святой Імшы ў 10.00.
24 жніўня – дзень засяроджанасці для хора “ANGELI” ў Будславе
Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Кошт удзелу – пасільнае ахвяраванне
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.