Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00.
У аўторак у 18.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, у 12.00 і 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00 і 18.00.
Працэсія Божага Цела па вуліцах горада адбудзецца ў наступную нядзелю, 23 чэрвеня, у 10.00. Варта ўжо сёння спланаваць свой час, каб ніякія іншыя абавязкі не перашкодзілі нам прыняць удзел у гэтай урачыстасці. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў працэсіі Першакамунійных дзяцей, групу Бежмаваных, міністрантаў і моладзь. Просьба, у суботу падрыхтаваць алтарыкі для працэсіі Божага Цела.
Пілігрымка ў Будслаў распачнецца 3 ліпеня і скончыцца ўрачыстасцямі ў Будславе 6 ліпеня. Варта пашукаць магчымасці, каб прыняць удзел у пілігрымцы. Запісвацца ў пілігрымку можна ў сакрыстыі. Арганізацыйнае спатканне ў нядзелю 30 чэрвеня пасля Святой Імшы на 10.00.
Дзякую за складзеныя ахвяраванні на рамонт касцёльнага даху і прашу аб далейшую падтрымку гэтага праекта.
Дзякую за ўсе ахвяры на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!