Святая Імша на гэтым тыдні: у панядзелак і аўторак у 10.00 і 18.00. У сераду распачынаем вялікапостныя рэкалекцыі. Споведзь будзе адбывацца ў 9.00 і 16.30
Серада, 10.04.19
9.00 – Крыжовы Шлях
10.00 – Святая Імша (навука агульная)
14.00 – наведванне хворых у Куранцы і Любані
16.50 – Крыжовы Шлях
17.30 – Песні Жальбы
18.00 – Святая Імша (навука агульная).
Чацвер, 11.04.19
9.00 – Крыжовы Шлях
10.00 – Святая Імша (навука агульная)
16.50 – Крыжовы Шлях
17.30 – Песні Жальбы
18.00 – Святая Імша (навука агульная)
Пятніца, 12.04.19
9.00 – Крыжовы Шлях
10.00 – Святая Імша (навука агульная)
16.00 – Любань (споведзь, Святая Імша з рэкалекцыйнай навукай)
18.00 – Песні Жальбы
18.30 – Святая Імша (навука агульная
19.30 – Крыжовы Шлях
У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).
У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе адбылася Ахвяра для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема 2000 гадоў таму.
Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.
Ахвяраванні сабраныя ў наступную нядзелю будуць пераказаныя на утрыманне Духоўных семінарый Беларусі.
Заняткі па рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу, 13 красавіка, згодна з раскладам.
Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі перад урачыстасцю Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста адбудзецца 16 красавіка з 8.30 да 17.00. Адрасы хворых трэба запісаць у сакрыстыі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.