background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

8 звычайная нядзеля (3 сакавіка 2019 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святыя Імшы на гэтым тыдні адбудуцца: У панядзелак, ва ўспамін св. Казіміра, і ў аўторак ў 10.00 і 18.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша . Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз да сыта і два разы лёгка. У Папяльцовую сераду дзеці атрымаюць каркасы Галготы, на якія будуць наклеіваць абразкі з кожнай пятніцы і нядзелі за ўдзел у Крыжовай Дорозе і Святой Імшы.

     Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20. Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У чацвер Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Святая Імша і ў 18.30 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (складковая за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей і моладзі, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, і ў 18.00 – Святая Імша.

Вялікапосныя рэкалекцыі адбудуцца з 22 па 24 сакавіка.

Катэхеза для дарослых – у сераду пасля Святой Імшы на 18.00, катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.

Заняткаў па рэлігіі ў суботу не будзе. Наступныя – 16 сакавіка.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Прочитано 432 раз