Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ад панядзелка да пятніцы ў 10.00. Толькі ў аўторак, 5 лютага, ва ўспамін св. Агаты, панны і мучаніцы, Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, солі і вады, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу згодна з раскладам. Катэхеза для дарослых перад Бежмаваннем – у нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00
11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша на 12.00 будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць скарыстасць са Споведзі. Споведзь не абавязкова адкаладваць на апошні дзень, але можна скарыстаць раней, найважнейшае, каб на момант прыняцця Сакрамэнту Намашчэння быць у стане Асвячальнай ласкі, гэта азначае без граху.
Завершалася душпастырская візітацыя. Дзякую сем’ям, якія рыхтаваліся і ўдзельнічалі ў малітве, і таксама за ахвяраванні. Дзякую тым, хто дапамагаў у арганізацыі, тэлефануючы і папярэджваючы пра каляду.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.