Святая Імша на гэтым тыдні: ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00, у суботу 10.00, як складковая за памерлых, у наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі будуць праведзены згодна з раскладам, які змешчаны на дзвярах касцёла.
У сераду пасля вячэрняй Святой Імшы катэхеза для дарослых. У панядзелак заняткі для кандыдатаў у міністранты ў 10.00 альбо 16.45, у пятніцу заняткі для міністрантаў у 10.00 альбо 16.45.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Сёння пасля кожнай Святой Імшы пры выхадзе з касцёла будзем збіраць ахвяраванні для будовы касцёла ў Любані.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.