Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. Толькі у чацвер, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Езуса Хрыста, у 12.00 і 18.00. Прыпамінаем, што ўрачыстасць Унебаўшэсця Езуса Хрыста, з’яўляецца абавязкой і нам належыць устрымацца ад працы, якую можам перанесці на іншы дзень, а таксама трэба прыняць удзел у Святой Імшы. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00 і таксама адбудзецца Святая Імша за кс. Валер’яна Голіка, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя бп Юрый Касабуцкі. Пасля Святой Імшы ў працэсіі мы накіруемся на могілкі па вул. 1 Мая і там адбудзецца асвячэнне новага помніка. Шчыра запрашаем усю парафію на гэтую ўрачыстасць. У наступную нядзелю: у 10.00, 12.00 і 18.00.
У месяцы маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы. У часе набажэнства будзем узносіць малітвы да Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, праз заступніцтва Панны Марыі спяваючы Ларэтанскую Літанію. З 11 па 19 мая разам з маёвым набажэнствам будзе адбывацца і навэнна да Духа Святога. Заахвочваем прыходзіць на гэтыя набажэнствы.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца згодна з раскладам у суботу 12 мая.
Экзамен для дзяцей перад Першай Святой Камуніяй адбудзецца ў пятніцу 11 мая ў 10.00 альбо 16.30. А ў суботу, 12 мая, у 18.00 – адбудзецца першая рэпетыцыя ўрачыстасці Першай Святой Камуніі.
9 мая ў 11.00 у Далгінава адбудзецца фэст у гонар святога Станіслава.
11 мая ў 17.00 запрашаем дапамагчы зрабіць уборку каля магілы кс. Валер’яна Голіка перад урачыстасцю асвячэння.
19 мая ў 11.00 у нашым касцёле адбудзецца выступленне Заслужанага калектыва “Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі” пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. У выкананні струннага аркестра і вакальнага ансамбля прагучаць творы кампазітараў 17-19 стагоддзяў, хор выканае беларускія канты і псальмы, і іншыя рэлігійныя творы.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.