
Адмін
Рэдакцыя сайта
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў Вялікім Посце.
Шаноўныя парафіяне, запрашаем Вас падчас Вялікага Посту далучыцца да супольнай малітвы Вяночкам да Божай Міласэрнасці, Набажэнства адбываецца кожны дзень у нашай парафіі а 15 гадзіне.
Пасланне Архіпастыра на Вялікі пост 2013
Катэхеза ХІІ Святая Імша: Літургія Слова
Эўхарыстыя адкрывае нас на разуменне Святога Пісання, так як Святое Пісанне асвятляе і тлумачыць эўхарыстычную таямніцу.
План парафіяльных місій
У сувязі са святкаваннем юбілею нашай святыні з 3 па 10 сакавіка адбудуцца парафіяльныя місіі. Пастараемся зразумець важнасць місій у жыцці Касцёла, а таксама ў асабістым жыцці католіка. Заплануем свой час, каб мець магчымасць прыняць у іх удзел. З раскладам місій можам пазнаёміцца тут.
Зварот Мітрапаліта ў сувязі з рашэннем папы Бэнэдыкта XVI аб сыходзе з пасады Наступніка святога Пятра
Мы дзякуем Богу за дар папы Бэнэдыкта XVI і самому Пантыфіку за яго служэнне Народу Божаму, якое стала благаслаўленнем для Касцёла.
Разважанне аб Вялікім Посце
Катэхеза ХІ Святая Імша: Уступныя абрады
У Агульных Уводзінах да Рымскага Імшала чытаем: “Абрады, якія папярэднічаюць літургіі слова, а менавіта: уваход, вітанне, чын пакаяння, Пане, змілуйся (Kyrie, eleison), Хвала на вышынях і калекта маюць характар уступу, увядзення і падрыхтоўкі.”
Скарбы Ватыканскай бібліятэкі ў лічбавым фармаце
Ватыканская Апостальская бібліятэка змясціла на сваёй старонцы ў інтэрнэце 256 алічбаваных рукапісаў.
Нашая парафія ў тэлебачанні
Катэхеза X Плённы ўдзел ў святой Імшы:
Эўхарыстычная цэлебрацыя — гэта дзеянне Хрыста і Касцёла, які з’яўляецца святым людам, з’яднаным пад кіраўніцтвам біскупа. Таму яна адносіцца да ўсяго Цела Касцёла, выяўляе яго і ўздзейнічае на яго; яна па-рознаму датычыць кожнага з яго асобных членаў, у залежнасці ад рознасці станаў, абавязкаў і чыннага ўдзелу. Такім чынам хрысціянскі народ, «абранае племя, каралеўскае святарства, святы люд, набыты народ», выяўляе сваю ўзаемазвязаную і іерархічную ўпарадкаванасць. Таму ўсе — і духавенства, і свецкія вернікі Хрыстовы, спаўняючы свой абавязак, павінны выконваць усё тое і толькі тое, што ім належыць.