
Адмін
Рэдакцыя сайта
Выстава Э.Мацюшонка адбудзецца ў Вялейцы
"Горад, у якім мы жывём" - менавіта такую назву мае выстава нашага парафіяніна, мастака-жывапісца Эдуарда Мацюшонка, якая распачнецца 28 верасня.
Вялейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак нарадзіўся 7 сакавіка 1958 года ў в. Мнюта-2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
1973 г. – скончыў Суклінскую 8-гадовую школу
1973-1977 гг. – вучоба ў Віцебскім станка-інструментальным тэхнікуме
1977-1979 гг. – служба ў войску
1979-1984 гг. – вучоба ў Віцебскім педінстытуце (мастацка-графічны факультэт)
з 1984 года – з сям’ёй жыве і працуе ў Вялейцы ў СШ №2 (цяпер гімназія №1 “ЛОГАС”) настаўнікам сусветнай мастацкай культуры і выяўленчага мастацтва
з 1998 года – кіруе ў гімназіі студыяй выяўленчага мастацтва “ВЯСЁЛКА”
з 1986 года – пачынае актыўную творчую дзейнасць; прымаў удзел у рэспубліканскіх маладзёжных выставах (г. Менск), у Рэспубліканскай мастацкай выставе “Экалогія” (г. Мінск), у выставе, прысвечанай 100-годдзю В. Стрэмінскага (г. Вялейка)
у 1989 г. – прыняты ў Маладзёжнае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР
Персанальныя выставы
1986, 1992, 2000, 2004 гг. – г. Вялейка
1987 г. – г. Менск, Палац Прафсаюзаў
1989 г. – г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, агітацыйнае судна “Карчагінец”
1994 г. – г. Гютэрслоў, Германія (Дні Беларусі ў Германіі)
1997 г. – г. Вілейка, адкрыццё Выставачнай залы ім М. Сілівановіча
2005 г. – г. Глыбокае
2005 г. – г. Мядзел
2006, 2007 гг. – г. Паставы
З 1984 года ў Вялейцы працуе гарадская студыя выяўленчага мастацтва, якой кіруе ўсе гэтыя гады Э. Мацюшонак.
Жыццёвае крэда: “Кожнае імгненне, як і душа, непаўторнае. Беражы гэта”.
Матэрыял паводле vialejka.org
Элементы адказнага бацькоўства
Неабходна, каб сужэнцы прызналі свае абавязкі перад Богам і адно перад адным, перад сям'ёй і грамадствам, з належным захаваннем парадку рэчаў і іерархіі каштоўнасцяў.
Адказнае бацькоўства - што гэта такое?
Хрысціянская сям'я - мэты і заданні
З сакрамэнтальнага сужэнства ўзнікае сям'я. Пасля заключэння сакрамэнту Сужэнства муж і жонка павінны забыць пра існаванне слова «я». Цяпер найбольш адпаведным для іх выразам будзе «мы». Сям'я з'яўляецца адной цэлай супольнасцю, якая злучана моцай Божай. Сям'я - гэта супольнасць асобаў, для якіх уласцівым спосабам існавання - сумеснага існавання - з'яўляецца «камунія»: communio personarum. У гэтым праяўляецца таксама, з улікам усёй бытавой дыспрапорцыі, падобнасць да Боскага «Мы» (...). Сям'я бярэ пачатак з такой сужэнскай супольнасці, якую Другі Ватыканскі Сабор называе «Саюзам». У гэтым саюзе мужчына і жанчына «узаемна аддаюцца адно аднаму і прымаюць адно аднаго» [1]. Касцёл - гэта супольнасць Божага люду, якая складаецца з паасобных сакрамэнтальных сем'яў. Сям'я - гэта Хатні Касцёл, сямейны Касцёл, Касцёл у мініяцюры. Сям'я як актыўная і жывая клетка веруючых людзей удзельнічае ў будаўніцтве паўсюднага Касцёла. Праз добрае хрысціянскае жыццё, праз штодзённае выкананне запаведзяў Божых хрысціянская сям'я становіцца відавочным знакам паяднання Хрыста - Бога з людзьмі.
Хрысціянская сям'я павінна выканаць чатыры асноўныя задачы:
- Ствараць супольнасць асобаў.
- Служыць жыццю.
- Удзельнічаць у развіцці грамадства.
- Удзельнічаць у жыцці і місіі Касцёла[2].
Пералічаныя задачы з'яўляюцца вельмі важнымі і актуальнымі для ўсіх сакрамэнтальных сем'яў, якія складаюць партыкулярны Касцёл на Беларусі.
Матэрыял паводле Божая візія сужэнства і сям’і. сінадальная душпастырская дапамога для нарачоных, Мінск 1998
У новы навучальны год - з Божым благаслаўленнем
Распачацце новага навучальнага года адзначылі 2 верасня ў нашай парафіі
Канцэрт у Гудагаі 2012
ІІ Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройшоў 25–26 жніўня ў Гудагаі(Гродзенская дыяцэзія).
ІІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
23-26 жніўня ў Івянцы адбылася ІІІ Парафіяда Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, у якой прыняла ўдзел і моладзь з нашай парафіі.
Рэкалекцыі моладзі 2012
13-18 жніўня моладзь нашай парафіі удзельнічала ў духоўных практыкаваннях перад пачаткам навучальнага года, якія прайшлі пад дэвізам: "Не баяцца жыць... з Хрыстом!"
Духоўныя практыкаванні для парафіяльнага хора 2012
10-12 жніўня прайшлі рэкалекцыі для дарослых удзельнікаў парафільнага хора нашай парафіі.
Малітоўная сустрэча моладзі 2012
27-29 ліпеня адбылося Малітоўнае спатканне маладых у Івянцы.