Адмін
Рэдакцыя сайта
34 звычайная нядзеля (22 лістапада 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу у 10.00, за памерлых. Ад панядзелка да суботы за 30 хвілін перад Святой Імшою будуць адбывацца выпамінкі. Яшчэ раз вычатаем імёны нашых памерлых, якія былі пададзеныя на ўрачыстасць Усіх Святых.
У наступную нядзелю распачнём Адвэнт, перыяд, які падрыхтуе нас да Божага Нараджэння. Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Па прычыне складанай эпідэміалагічнай сітуацыі адбудуцца змены ў занятках па рэлігіі і Святой Імшы Раратняй з удзелам дзяцей. Дзяцей і моладзь чакаем у наступную нядзелю ў касцёле ў 17.00. Спачатку адбудзецца катэхеза (урок рэлігіі), а пасля першая Святая Імша Раратняя ў 18.00. На Святую Імшу Раратнюю прыходзім з электрычнымі ліхтаракамі.
У наступную нядзелю будзе ўрачыста асвечаны адвэнтавы вянок і аплаткі на вігілійны стол. З наступнай нядзелі можна будзе набываць аплаткі, святочныя рэчы і календар на 2021 год.
У парафіяльных кіосках можна набыць календары на 2021 год, новы часопіс AVE MARIA, Дыялог і Наша Вера.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
33 звычайная нядзеля (15 лістапада 2020 г.)
На гэтым тыдні ад панядзелка да пятніцы Святой Імшы ў нашым касцёле НЕ будзе. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступная нядзеля ўжо апошняя перад пачаткам новага літургічнага года і новага перыяда Адвэнта. Наступная нядзеля мае назву: Нядзеля Езуса Хрыста Валадара Сусвету. Традыцыйна ў Нядзелю Хрыста Валадара ва ўсіх касцёлах Беларусі збіраюцца ахвяраванні на ўтрыманне Духоўных Семінарый. Далучымся і мы да справы ўтрымання духоных навучальных устаноў.
У нядзелю 22 лістапада ўспамінаем св. Цэцылію – апякунку касцёльнай музыкі і аграністаў, таму падчас Святой Імшы ў 10.00 будзем асабліва маліцца за хор „ANGELI”, а таксама за арганістаў і ўсіх тых, хто сваім голасам упрыгожвае літургію і праслаўляе Пана Бога.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
32 звычайная нядзеля (8 лістапада 2020 г.)
На гэтым тыдні ад панядзелка да пятніцы Святой Імшы ў нашым касцёле НЕ будзе.
У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00.
У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Інтэнцыя для брацтва Жывога Ружанца на месяц лістапад – Аб здароўі духоўным і фізічным для нашых парафіянаў, аб Божым благаслаўленні для медыцынскіх работнікаў.
Наступныя заняткі па рэлігіі адбудуцца толькі 28 лістапада.
31 звычайная нядзеля (1 лістапада 2020 г.)
Заўтра, 2 лістапада, адзначым успамін памерлых верных. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы выпамінкі з Ружанцам і Нешпарамі за памерлых у 9.00 і 18.00. У суботу Святая Імша за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Наступныя заняткі па рэлігіі адбудуцца толькі 28 лістапада.
Наведванне могілак адбудзецца: сёння ў 13.30 па вул. 1 Мая і ў наступную суботу ў 12.00 “Лясныя”. Пра наведванне іншых могілак будзе аб’яўлена пазней.
30 звычайная нядзеля (25 кастрычніка 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю адзначым урачыстасць УСІХ СВЯТЫХ. Святая Імша ў 10.00 (за жывых, аб здароўе, аб дар святасці), 12.00 (за памерлых) і 18.00.(за памерлых). У 13.30 – набажэнства з асвячэннем на могілках па вул. 1 Мая. У 17.30 – нешпары за памерлых.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.
Набліжаюцца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін памерлых. Згодна з традыцыяй у месяцы лістападзе будуць адбывацца выпамінкі, калі мы молімся за памерлых, вычытваючы іх імёны. Пры выхадзе з касцёла знаходзяцца карткі на якіх пішам імёны памерлых. Пасля гэтыя карткі належыць прынесці ў сакрыстую.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
29 звычайная нядзеля (18 кастрычніка 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00. Таксама з 19 да 28 кастрычніка разам з Ружанцовым набажэнствам будзе адбывацца Навэнна да святога Юды Тадэвуша — заступніка ў складаных справах і апекуна арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча — у інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыпастыра на Радзіму.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў. У сувязі эпідэміі каранавірусу Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска – Магілёўскі заклікае быць больш уважлівымі і захоўваць асноўныя правілы гігіены: насіць ахоўныя маскі, выкарыстоўваць дэзінфікцыйныя сродкі і памятаць пра сацыяльную дыстанцыю. Калі хто захварэе, альбо з’явяцца сімптомы хваробы, можа скарыстаць з дыспенсы і прыняць удзел у Святой Імшы праз інтэрнет (онлайн).
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
28 звычайная нядзеля (11 кастрычніка 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Ад панядзелка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў. Служба ДАІ (ГАИ) звяртаецца з просьбай аб дысцыпліне на дарозе. Памятаць пра флікеры, асцярожнасць пры пераходзе дарог. Вадзіцелі павінны быць асцярожнымі пры пераездзе пешаходных пераходаў, каля школ і садзікаў. Бацькі маюць абавязак навучыць дзяцей бяспечным паводзінам на дарозе і стаць для іх прыкладам. Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёла, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
27 звычайная нядзеля (4 кастрычніка 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У сераду, у свята Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай, у 12.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі ў суботу. Расклад катэхез вывешаны на дошцы аб’яваў.
Выезд на рэкалекцыі ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі ў пятніцу ў 13.00, вяртаемся ў нядзелю вечарам. Засталося некалькі месцаў, таму можна яшчэ далучыцца. Просьба да канца сёняшняга дня зрабіць канчатковы разлік за паездку.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей і школьнай моладзі, а пасля пасля Святой Імшы на 18.00 – рэпетыцыя хора дарослых і студэнцкай моладзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
26 звычайная нядзеля (27 верасня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак, ва ўрачыстасць святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала у 12.00 і 18.00. У чацвер і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем: У аўторак святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. У сераду св. Гераніма. У чацвер св. Тэрэзу ад Дзіцятка Езус.
У пятніцу, 2 кастрычніка, успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Святая Імша ў 18.00 будзе цэлебравацца як складковая аб Божае благаславенне праз заступніцтва Анёлаў Ахоўнікаў. Інтэнцыі з просьбамі трэба пераказаць у сакрыстыю да пачатку Святой Імшы. На гэтую літургію запрашаем дзяцей нашай парафіі: ад немаўлятак да старэйшых. На прыканцы ім будзе ўдзеленае індывідуальнае благаславенне
Заняткі па рэлігіі распачнуцца з бліжэйшай суботы.
Просьба да ўдзельнікаў рэкалекцый у санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі ўнесці аплату. Можна аплаціць адразу, альбо падзяліць на дзве часткі: 100 руб сёння і пазасталыя да наступнай нядзелі.
Месяц кастрычнік прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Ружанцовыя набажэнствы будуць адбывацца ў будні дзень пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце, а ў нядзелю пасля Святой Імшы на 10.00.
Сёння пасля Святой Імшы на 10.00 – рэпетыцыя хора дзяцей, у 18.00 адбудзецца рэпетыцыя хора дарослых, школьнай і студэнцкай моладзі.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
25 звычайная нядзеля (20 верасня 2020 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
На гэтым тыдні ўшануем: У панядзелак св. Мацея, Апостала і Евангеліста. У сераду св. Піо з П’етральчыны, святара.
Сустрэча з бацькамі тых дзяцей, якія не прыступілі да Першай Святой Камуніі па прычыне пандэміі ў мінулым годзе, адбудзецца ў наступную нядзелю 27 верасня пасля Святой Імшы на 10.00.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца з 3 кастрычніка.
Просьба да ўдзельнікаў рэкалекцый у санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі ўнесці аплату. Можна аплаціць адразу, альбо падзяліць на дзве часткі: 100 руб да 27 верасня і пазасталыя 70 руб да 4 кастрычніка.
У кіёсках з’явіўся новы часопіс AVE MARIA.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы, якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!



