background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 27 Октябрь 2012 07:30

Замест уступу: Любі – і рабі, што хочаш…

Автор 
Оцените материал
(3 голосов)

 

 

Калі гаворка ідзе пра справы, звязаныя з сексам, здаецца, што сёння ўжо амаль усе ўсё пра гэта ведаюць. Даўно мінулі тыя часы, калі можна было расказваць дзецям казкі пра бусла і капусту. Сёння ўжо нават малечы ведаюць, што яны прыйшлі на свет з жывоціка сваёй мамы, а апынуліся там таму, што некалі тата вельмі моцна прытуліўся да мамы. Неяк невытлумачальна, менавіта ў выніку гэтага «моцнага прытульвання» маленькае дзіцятка з’явілася пад сэрцайкам мамы. Iкалі малыя дзеці яшчэ чагосьці не ведаюць, то часам альбо бацькі падкінуць ім крыху падрабязнасцяў наконт гэтай таямніцы, альбо дзіця само нешта даведаецца з тэлеперадачы, кнігі ці газеты. Такую «адукацыю», асабліва на тэму «моцнага прытульвання», часта дапаўняюць і равеснікі з дзіцячага садка ці падворка.

Такім чынам, можна меркаваць, што ад моманту, калі чалавеку спаўняецца некалькі гадоў, ён усё ведае, аднак цікавасць да праблемы не знікае і, напэўна, не знікне ажно да сканчэння свету. Можна сказаць, што гэта адбываецца па той жа прычыне, па якой людзей так моцна цікавіць ежа. I яна цікавіць кожнага, без выключэння. Бо ўсіх нас Творца адарыў інстынктам захавання жыцця, і, каб не страціць гэты каштоўны дар, нам неабходная ежа. Менавіта таму дзень пры дні, некалькі разоўу суткі, мы пачынаем інтэнсіўна думаць пра тое, што б такога з’есці.

Падобнае адбываецца і з сексам. Чалавек адораны вялікай сілай, якая штурхае яго перадаваць жыццё. I хоць у кагосьці ўвогуле можа не быць ахвоты мець дзяцей, аднак дасканала арганізаваная сістэма арганізма вельмі моцна патрабуе ад яго прадпрымаць дзеянні, якія вядуць да нараджэння патомства. На працягу пэўнага часу нармальны чалавек можа сапраўды не мець ахвоты на «гэта», нават не цікавіцца «гэтым». Але, няма сумненняў, так можа адбывацца толькі да пэўнага часу. Раней ці пазней (хутчэй — раней!) супрацьлеглы пол пачне вельмі цікавіць чалавека, і пачне цягнуць да яго.

 

Сапраўды, як было ўзгадана, веды на тэмы, звязаныя з сексуальнасцю, даволі шырока распаўсюдзіліся, але ўвесь час у людзей здараюцца трагедыі, звязаныя менавіта з гэтай сферай, і іх колькасць пастаянна павялічваецца. Павялічваецца і колькасць выпадкаў рознага роду неўрозаў, звязаных з сексам. Занадта ранняе сексуальнае жыццё можа на доўгія гады трагічна ўскладніць жыццё маладым хлопцам і дзяўчатам.

 

Сексуальныя ненармальнасці, распаўсюджанне прастытуцыі (дабравольнай і прымусовай), забойства ненароджаных дзяцей, сужэнскія здрады і разводы — усё гэта сведчыць пра тое, як нам далёка да ўтапічнага бачання праблемы некаторымі «мудрымі» гэтага свету. Яны былі і да гэтай пары ўпэўненыя, што, калі чалавеку растлумачыць, найлепш з самага дзяцінства, усё адносна справаў сексуальнасці, гэта дасць стопрацэнтную гарантыю таго, што ў будучыні ўсе гэтыя праблемы ён перажыве спакойна і бесканфліктна.

 

Гэтыя «мудрыя» часта падкрэсліваюць, што ханжаства даўніх часоў, якое забараняла ўсялякую гаворку пра секс і ўсялякую сексуальную актыўнасць да заключэння сакрамэнту сужэнства, прыводзіла да вялікіх стрэсаў і трагедый, якія рабілі нешчаслівымі людзей на ўсім свеце. Ім здаецца, што, калі сучаснаму чалавеку, асабліва маладому, распавесці пра гэтыя «пасцельныя» справы, калі паказаць яму ўсё на табліцах і ў фільмах, можна ўжо тады сказаць яму: «А цяпер рабі, што хочаш, толькі гігіенічна, культурна, сам з сабою альбо з партнёрам. А калі з партнёрам, то выключна з яго згоды, каб ніхто нікога ні да чаго не прымушаў».

 

I тады, паводле «філасофіі» прыхільнікаў поўнай адкрытасці і бяспечнай свабоды, аўтаматычна павінны знікнуць усялякія стрэсы і напружанасць. Тады, лічаць яны, скончыцца гэтая катарга, якую стварыла людзям ханжаскае, мяшчанскае, касцёльнае выхаванне.

 

Аднак праўда, як аказваецца, больш складаная. Згодна з канкрэтнымі вынікамі даследаванняў, праведзеных у ЗША, нягледзячы на вялікія фінансавыя выдаткі, якія ў гэтай краіне былі адведзены на сексуальную адукацыю моладзі, праз трыццаць гадоў яе правядзення вынікі аказаліся абсалютна супрацьлеглымі запланаваным.

 

За гэты час колькасць абортаў павялічылася на 800%, разводаў — на 133%, венерычных хваробаў — на 255%. Некаторыя з праціўнікаў абавязковай адукацыі ў сферы сексу ў Злучаных Штатах пыталіся: «Няўжо нашыя дзеці настолькі дурныя, што ім трэба выкладаць пытанні сексуальнасці на працягу ажно трынаццаці гадоў?».

 

Вельмі часта апошнія рады ў кіназале называюць “радамі для закаханых”. Аднак як жа часта можна назіраць прыкладна такую сітуацыю: працягу сеанса многія маладыя людзі, галасы якіх чуваць ва ўсёй кіназале, празмерна ажываюць, калі на экране паказваюць нейкую любоўную сцэну. Падчас т. зв. «момантаў», нават самых нявінных, яны могуць закрычаць: «Давай! Так! Бярыся за яе!» (і гэта найбольш цэнзурныя выразы).

 

Можна задумацца: «Дзе іх спакой, бескарыслівасць і ўнутраная свабода?». А менавіта гэтыя хлопцы, прынамсі большасць з іх, кіруюцца парадамі сучасных «мудрацоў» і знімаюць сваё сексуальнае напружанне ананізмам, а, можа, ужо і з дзяўчынай. ІІаводле атрыманых парадаў такім шляхам яны павінны знайсці ўнутраныя спакой і свабоду, павінны вызваліцца ад дэструктыўных напружанняў і стрэсаў. Аднак усё адбываецца зусім наадварот.  Яны паводзяць сябе як узбуджаныя самцы.

 

3 усёй упэўненасцю можна сказаць, што 20—30 гадоў таму назад, да «сексуальнай рэвалюцыі», нічога падобнага ў кіназале не было. Зразумела, калі на экране хтосьці кагосьці палка цалаваў, калі паказвалі крыху голага цела, дзе-нідзе чутны былі стрыманыя смяшкі, гучалі нейкія пікантныя каментарыкі, але гэтыя сцэны нават у часткі моладзі не выклікалі такой вульгарнай рэакцыі.

Вядома, праблема датычыцца агульнага паніжэння культуры існавання маладога пакалення. Дастаткова паглядзець на тое, што адбываецца на стадыёнах, ці пачытаць крымінальную хроніку. Усё часцей яна становіцца, нажаль, моладзевай крымінальнай хронікай, дзе прысутнічаюць апісанні найбольш жорсткіх злачынстваў.

 

Аднак ў сферы перажывання сваёй сексуальнасці — нягледзячы на велізарныя намаганні пэўных колаў дамагчыся, каб усё можна было глядзець і ўсё было дазволена на практыцы,— праблема зусім не вырашылася, а, хутчэй, стала яшчэ болын сур’ёзнай. Напэўна, і раней, калі справы сексу ў грамадскім жыцці былі болыш прыхаванымі, асабліва перад маладымі людзьмі, адбываліся трагедыі на гэтай глебе. Магчыма, не адзін малады чалавек, пазбаўлены элементарных ведаў у гэтай сферы, быў несправядліва пакараны старэйшымі за штосьці, што, па сутнасці, не было яго віной, перажываў стрэс, які мог прывесці нават да трагедыі. Але праз гады пасля вышэйзгаданай «сексуальнай рэвалюцыі» ў ЗША і Заходняй Еўропе бачна, што забяспечванне нават малым дзецям доступу да ведаў, яшчэ нядаўна прызначаных ддя дарослых, стварэнне для моладзі магчымасці глядзець усё, нават заахвочванне спрабаваць самому пэўныя рэчы («толькі каб не выклікаць у сябе стрэсу і ні да чаго сябе не прымушаць»), інакш кажучы, ідэалогія свабоды абсалютна не вытрымала экзамену, а хутчэй паглыбіла тыя клопаты, якія перажываюць людзі ў сувязі са сваёй сексуальнасцю.

 

Безумоўна, не вернуцца ўжо часы паўсюднай веры ў бусла і капусту. Пра справы сексуальнасці трэба размаўляць. Застаецца пытанне — як? Ці ўжо з самога дзяцінства? Можа, сапраўды, адразу казаць праўду, хоць і не выходзіць па-за звесткі пра «жывоцік» і «прытульван- не»? Ці патрэбна сямігадовым дзецям лекцыя па асноўных ведах пра анатомію жанчыны і мужчыны? Безумоўна, моладзі ў падлеткавым узросце неабходна сказаць ужо ўсё, але ці абавязкова гэта паказваць (напрыклад, позы пры сексуальнай блізкасці), а асабліва заахвочваць вучняў і вучаніц да актыўнасці ў гэтай сферы? Ці трэба казаць пра гэта так шмат? I, ўрэшце, ці не трэба, акрамя саміх ведаў, уводзіць у гэтую сферу тое, што мы называем фармацыяй? Да гэтай пары школьнае выхаванне абмяжоўваецца толькі тэарэтычным выкладаннем. Ці гэта сапраўды выхаванне? Ці можна выхаваць чалавека ў такой складанай, вельмі важнай сферы за 45 хвілін у тыдзень?

 

А дзе роля сям’і? Для таго, каб чалавек умеў панаваць над сферай сексу, ён павінен умець панаваць пад сваім целам не толькі ў сферы сексуальнасці. Каб справіцца з «гэтым», неабходна спраўляцца з гігіенай цела, умець кантраляваць сваю мову, сачыць за парадкам у сваім пакоі і навучыцца быць сумленным у працы. Проста немагчыма, каб мурза, гультай і пустамеля мог справіцца са сваёй эротыкай. Ці ўяўляеш ты сабе, што можна быць добрым футбалістам і пры гэтым павольна бегаць, не быць спрытным?

Наўрад ці зможа весці прыгожае сексуальнае жыццё відавочны гультай, мурза, эгаіст і геданіст. Чалавечая асоба ўяўляе сабой непадзельнае цэлае. Адсутнасць гармоніі ў адной сферы чалавечага жыцця адразу ж адбіваецца на іншай яго сферы. А гэтаму ладу ці агульнай асабістай культуры можна, па сутнасці, навучыцца толькі ў сям’і. Сапраўды, школа можа ў гэтым дапамагчы (альбо не...), але не больш.

 

Выхаванне чалавека — у шырокім разуменні гэтага слова — адбываецца ў сям’і, прычым не толькі тады, калі мама ці тата праводзяць з сынам ці дачкой т. зв. сур’ёзную размову. Выхаванне мае месца тады, калі бацькі сваім прыкладам паказваюць дзецям, як мужчына павінен адносіцца да жанчыны, а жанчына — да мужчыны.

 

Бедныя тыя хлопцы, якіх бацька не навучыў сапраўднай мужнасці, не паказаў, што азначае гэтая мужнасць, адвага і ўменне паводзіць сябе як сапраўдны джэнтльмен. Многія з іх будуць жыць у памылковай перакананасці, што сапраўдная мужнасць зводзіцца да сексуальнай падрыхтаванасці. А пазней, за бутэлькай піва, яны будуць спаборнічаць між сабой у тым, хто з іх меў найбольш дзяўчат.

 

Бедныя тыя дзяўчаты, якім маці не паказала, на чым грунтуецца сапраўдная жаноцкасць, і яны вызначаюць яе памерам бюсту, таліі і бёдраў, вышынёй абцасаў, фарбамі макіяжа і колькасцю прапанаваных ім сустрэч.

 

Не трэба вялікага майстэрства для таго, каб быць сапраўднай жанчынай ноччу. Шмат цяжэй быць ёю днём.

 

Калі не будзе гэтага грунтоўнага культурнага выхавання дзіцяці ў сям’і, то ніводная, нават найлепшая лекцыя па праблемах полу не навучыць маладога чалавека адказнаму перажыванню сваёй сексуальнасці.

 

Сексуальнасць - эта вельмі складаная сфера. Тут справы душы злучаны з псіхікай і целам чалавека. Сапраўды, кожны чалавек павінен іх пазнаць. Застаецца пытанне — у якой ступені і ў якім узросце? Калі мы купляем тэлевізар, то прадавец ці далучаная да тэлевізара інструкцыя растлумачваюць нам, для чаго патрэбны кнопкі, змешчаныя на пульце дыстанцыйнага кіравання, як уключаць прыбор, як рабіць грамчэй, цішэй і г. д. У інструкцыі для кліента ніхто не тлумачыць падрабязных прынцыпаў дзеяння трохгірамянёвай катапульты электронаў у кінескопе, бо сярэдняга карыстальніка тэлевізара гэта не цікавіць. Такія веды неабходны спецыялісту, якога выклікаюць у выпадку паломкі тэлевізара.

 

Падобнае адбываецца з сексам. Кожны чалавек павінен ведаць, хаця б у асноўным, будову палавых органаў мужчыны і жанчыны, павінен ведаць, якім чынам адбываецца зачацце новага жыцця ва ўлонні жанчыны, павінен ведаць цыклы развіцця дзіцяці пад сэрцам маці і г. д. Сапраўды, з гэтай сферай звязаны веды, якія датычацца сексуальных тэхнік, тэмпераменту жанчыны і мужчыны, пэўных псіхічных лекаў, разнастайных імкненняў, якія могуць узнікнуць у аднаго з бакоў, і яшчэ шмат іншых складаных рэчаў. Але ці сапраўдны кожны павінен быць спецыялістам па ўсіх гэтых праблемах? Ці не павінны жанчына і мужчына шукаць ведаў у гэтай сферы толькі тады, калі ў іх сумесным жыцці ўзнікае нейкая праблема? Можа, менавіта тады яны павінны ісці да доктара, у сямейную кансультацыю, да спецыяліста, які сапраўды глыбока валодае гэтымі ведамі?

 

Магчыма, хтосьці абвінаваціць мяне ў прапагандаванні свядомай несвядомасці, якая можа прывесці да нейкіх трагедый, што вынікаюць з няведання. Дык вось, гэта не так.

 

Бог стварыў чалавека яшчэ болыш дасканалым, чым... самы дасканалы з тэлевізараў. У нас ёсць прыборы, якія ў 99% не падводзяць, калі іх ужываць згодна з інструкцыяй па эксплуатацыі. А ў Божай «інструкцыі па эксплуатацыі» сексуальнасці, па сутнасці, толькі адзін пункт. Ён кажа пра тое, что сексуальнасць служыць чалавеку ў рэалізацыі паклікання да жыцця ў любові.

 

Калі чалавек пачне «спажываць» секс па-за любоўю, няхай не здзіўляецца, што праз некаторы час, а, можа, нават адразу, нешта пачне скрыгатаць, нешта сапсуецца. Тады ён звяртаецца да кніг, аўтары якіх расказваюць, як дасягнуць аргазму некалькі разоў за ноч, як дакранацца да партнёра, каб наймацней узбудзіць яго, якія існуюць тэхнікі сексуальнай блізкасці, што рабіць утраіх ці ўчацвярых і г. д. У людзей, якія па-сапраўднаму любяць адно аднаго, таксама могуць узнікнуць праблемы ў гэтай сферы, але яны ніколі не паставяць пад пагрозу сутнасць іх любові, бо сама па сабе яна ўжо нашмат большая, чым уся сфера эротыкі. А калі ўзнікне неабходнасць, гэтыя людзі паразмаўляюць з доктарам, святаром, псіхолагам альбо нават з сябрам, якому давяраюць.

Аднак найлепшым лекам ад праблем у гэтай сферы з’яўляецца любоў. Калі яе няма, тады вырашэння праблем людзі шукаюць толькі ў кансультацыях, газетных артыкулах і на відэакасетах.

 

Паводле Кс. П. Паўлюкевіч, Давайце пагаворым “ПРА ГЭТА” спакойна, Мінск 2006, с. 11-28. 

Прочитано 2170 раз Последнее изменение Суббота, 27 Октябрь 2012 07:46
Другие материалы в этой категории: Хрысціянін пакліканы да барацьбы з “мнекамі” »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии