Галерэя фота (66)
Тут знойдзеце фотарэпартажы з жыцця нашай парафіі
28 мая 2012г. урачыстасць тытулу парафіі адзначылі вернікі в. Куранец. Просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Касцёла, удзельнікі Літургіі дзякавалі міласэрнаму Богу за магчымасць супольнай малітвы ў будынку, аддадзены каталікам некалькі дзён назад, які размяшчаецца на фундаментах касцёла, пабудаванага ў 1928 г., зачыненага ў 1940-я гг. і знішчанага.
Учора, 9 мая. вернікі нашай парафіі на чале з кс. Аляксандрам, кс. Андрэем і кл. Міхалам прынялі ўдзел ў парафіяльных урачыстасцях ў Даўгінаве.
Падрыхтаваная велікапосным пакаяннем, 1 красавіка нашая парафіяльная супольнасць Пальмовую нядзелю пачала перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.
29-31 сакавіка ў нашай парафіі адбываліся вялікапостныя духоўныя практыкаванні, якія сталі добрай магчымасцю падрыхтавацца да ўрачыстасцей Уваскрасення Езуса Хрыста. Рэкалекцыі правёў кс. Адам Дынак, душпастыр парафіі св. Юзафа г. Крупкі.
22 сакавіка традыцыйна разважанні да Крыжовага Шляху падрыхтавала супольнасць "Легіён Марыі"
Сферычныя панарамы: аўтар Іван Цыркуновіч