Эўхарыстычная Працэсія па вуліцах нашага горада
10 чэрвеня 2012 г., у Х Звычайную Нядзелю, па вулiцах нашага горада прайшла ўрачыстая Эўхарыстычная працэсiя, у якой прынялі ўдзел вернiкі з Вілейкі і ваколіц.
Новая кованка ў касцёле
Учора, 8 чэрвеня, была ўстаноўленая новая кованка пры галоўным уваходзе ў касцёл, якая дазволіць жадаючым памаліцца ў святыні на працягу дня.
Парафіяльныя ўрачыстасці ў Куранцы
28 мая 2012г. урачыстасць тытулу парафіі адзначылі вернікі в. Куранец. Просячы заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Касцёла, удзельнікі Літургіі дзякавалі міласэрнаму Богу за магчымасць супольнай малітвы ў будынку, аддадзены каталікам некалькі дзён назад, які размяшчаецца на фундаментах касцёла, пабудаванага ў 1928 г., зачыненага ў 1940-я гг. і знішчанага.
Вербная нядзеля 2012
Падрыхтаваная велікапосным пакаяннем, 1 красавіка нашая парафіяльная супольнасць Пальмовую нядзелю пачала перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.