background
Пятница, 23 Ноябрь 2012 12:34

Паміж Вілейкай і Маладзечнам - помнік ахвярам вайны 1812г.

Автор 
Оцените материал
(7 голосов)

 

Помнік ахвярам вайны ўсталявалі  ў пятніцу 23 лістапада, на шашы Вілейка-Маладзечна паміж прыпынкамі Гліннае і Даманава. Памятны знак з’явіўся дзякуючы намаганням гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, які пачаў распрацоўваць ідэю помніка яшчэ на пачатку лета.

На ўрачыстым  мерапрыемстве, падчас якога адбылося асвячэнне помніка, прысутнічалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкае і праваслаўнае духавенства, губернатар Мінскай вобласці Барыс Батура, прадстаўнікі пасольстваў чатырох краін – Польшчы, Францыі, Расіі і Чэхіі, кіраўніцтва Вілейскага райвыканкама.

 

“Мы ўсе хочам жыць у міры і спакоі. Вельмі важна, што гэты помнік – гэта крыж... Крыж складаецца з 2 частак: вертыкальнай і гарызантальнай. Гарызантальная прадстаўляе сабой чалавека, вертыкальная – адносіны чалавека з Богам. Калі няма вертыкальнай, гарызантальная падае…  Крыж для нас – знак збаўлення, знак паяднання з Богам. Няхай ён стане знакам аб’яднання нас усіх, знакам адзінай Еўропы, знакам таго, што мы хочам жыць у міры” – зазначыў Мітрапаліт Тадэвуш.

 

Ідэя помніка нарадзілася яшчэ ў ліпені гэтага года, падчас адкрыцця выставы, прысвечанай вайне 1812 года. Гісторык Уладзімір Ліхадзедаў прэзентаваў сваю калекцыю літаграфій, гравюр і паштовак ў мінскім музеі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас адкрыцця спадар Уладзімір звярнуў увагу на два ўнікальныя фотаздымкі: на іх былі паказаныя два помнікі ў гонар ахвяраў вайны 1812 года. Адзін з іх – на шашы Вілейка-Маладзечна.

 

Помнік быў усталяваны ў 20-я гады польскімі ўладамі недалёка ад могілак вёскі Гліннае. Ён быў прысвечаны памяці польскіх салдат, якія загінулі падчас напалеонаўскіх войнаў. Аб гэтым сведчыў надпіс, якім быў аздоблены помнік. Прастаяў ён на гэтым месцы да 1939 года. Пасля таго, як Заходняя Беларусь увайшла ў склад Савецкага Саюза, ён быў разбураны.

 

 

Фота Аляксандры Шчыглінскай,  catholic.by

 

 

Прочитано 1212 раз