Адмін
Рэдакцыя сайта
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана
«Чалавечае жыццё з моманту зачацця павінна абсалютна шанавацца і абараняцца. Ужо з першых хвілін свайго існавання чалавечая істота павінна мець прызнаныя правы асобы, сярод іх непарушнае права кожнай бязвіннай істоты на жыццё» (KKK).
Малітоўнае чуванне моладзі ў Мнску
465 юнакоў і дзяўчат з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся ў ноч з 17 на 18 сакавіка ў Мінску разам, каб шчыра адказаць сабе на пытанне: ці гледзячы на нас, сучасных хрысціянаў, людзі могуць паверыць у Хрыста? А калі не, то што можам зрабіць, каб змяніцца?
У сустрэчы прыняла ўдзел і моладзь нашай парафіі на чале з клерыкам Міхалам і катэхеткай Аннай Аўсейчык.
Такая сумесная малітва моладзі на працягу ўсёй ночы проста развейвае ўяўленні пра тое, што вера — для састарэлых, а каталіцтва — сумнае. Хрыстус не дае сумаваць, а жыццё з Ім становіцца сапраўднай прыгодай.
Фотарэпартаж будзе даданы пазней.
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Кандрусевіча на Вялікі пост 2012 года
ПРЫЙШОЎ ЧАС НАВЯРТАННЯ
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на «VIII Нацыянальны дзень CARITAS»
«Просьба Езуса да самаранкі: „Дай Мне піць“ (пар. Ян 4, 7), якая гучыць у літургіі трэцяй нядзелі Вялікага посту, выражае прагненне кожнага чалавека — прагненне Бога — і хоча абудзіць у нашым сэрцы жаданне дару крыніцы „вады, якая цячэ ў жыццё вечнае“ (пар. Ян 4, 14): гэта дар Духа Святога, які робіць хрысціянаў „сапраўднымі вызнаўцамі“, якія „будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе“».
Спасылкі на сайты з хрысціянскай літаратурай
Бібліятэка
Сустрэчы з моладдзю
Не бойцеся адкрыць дзверы Хрысту…Патрабуйце ад сябе, хоць бы іншыя ад вас не патрабавалі
Благаслаўлёны Ян Павел ІІ
Я ўпэўніваю, што Дух Езуса сёння кліча вас, маладых, несці Добрую Навіну Езуса вашым аднагодкам.
Бенэдыкт XVI
Сустрэчы для школьнай моладзі адбываюцца па суботах а 17:00. На ўрачыстую Эўхарыстыю з удзелам моладзі запрашаем таксама ў суботу а 18:00.
Суполка моладзі нашай парафіі - http://vkontakte.ru/club28300950.
Сферычныя панарамы нашай святыні
Сферычныя панарамы: аўтар Іван Цыркуновіч



