
Адмін
Рэдакцыя сайта
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на Нядзелю Святой Сям’і 2012
«Стаўшы бацькамі, сужэнцы атрымліваюць ад Бога дар новай адказнасці. Іх бацькоўская любоў павінна стаць для дзяцей бачным знакам той самай любові Бога, „ад якой бярэ назву ўсялякае бацькоўства на небе і на зямлі”». (Familiaris consortio 15)
Божае Нараджэнне 2012
«Нарадзіўся сёння Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан», — менавіта гэтая вестка склікала мноства вернікаў у нашую парафіяльную святыню, перажываючы урачыстасць Божага Нараджэння.
Падрыхтоўка святыні да Божага Нараджэння
Узмоцненыя духоўнымі практыкаваннямі, якія адбыліся ў нашай парафіі, мы з радасцю распачалі непасрэдную падрыхтоўку нашай святыні да ўрачыстасцей Божага Нараджэння
Пастырскае Пасланне Мітрапаліта на Божае Нараджэнне 2012 г.
Вігілійная сімволіка
Слова "вігілія" мае паходжанне ад лацінскага «vigiliare» і азначае начное чуванне. У каталіцкім Касцёле так называюць дні, якія папярэднічаюць найважнейшым святам. Але найчасцей гэтае слова мы звязваем з днём перад Божым Нараджэннем. Звычай вігілійнай вячэры з’явіўся ў Беларусі ў ХVІІІ стагоддзі.
Адвентавыя рэкалекцыі 2012
Свята Божага Нараджэння ўсё бліжэй, і ўжо хутка малы Езус народзіцца ў нашых сэрцах. Толькі ад нас залежыць, як будуць выглядаць Яго народзіны. Будуць спакойныя і ціхія, у любові і прабачэнні ці мітуслівыя, у клопаце пра матэрыяльны дабрабыт? Час Адвэнту дадзены кожнаму чалавеку, каб падрыхтаваць сваё сэрца на сустрэчу з Богам. А для таго, каб правесці яго яшчэ лепш, нам дадзены рэкалекцыі – святы час!
Катэхеза VIIІ Вызнанне грахоў і выкананне пакуты
Пасля пакорлівай малітвы, пасля дакладнага рахунку сумлення, шчырага жалю за грахі і моцнага пастанаўлення выправіцца можам спакойна наблізіцца на канфесіяналу, каб шчыра вызнаць свае грахі, выконваючы 4 і 5 умовы сакраманту пакаяння.
Пасланне Мітрапаліта на Адвент 2012
Распачынаецца Адвент - час малітвы і чуйнасці
Упершыню пра Адвэнт як час падрыхтоўкі да Нараджэння Пана, а таксама да другога прыйсця Хрыста, ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах IV ст. Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі.
Акцыя "Свечка на Вігілійны стол"
Дарагія сябры! Ужо не «за гарамі» свята Божага Нараджэння і большасць з нас сядзе за Вігілійны стол. Аднак у гэты момант, веруючы чалавек, не можа забыць і пра тое, што дзесьці ў іншым мейсцы, ёсць людзі, якія па тых ці іншых прычынах не могуць, падобна нам, радасна святкаваць вялікае свята Хрыстовага Нараджэння.