
Адмін
Рэдакцыя сайта
З Божым благаслаўленнем у новы навучальны год
Пад апекай Марыі: Успаміны са штогадовых Будслаўскіх рэкалекцый (+фота з розных гадоў)
Будслаўскія рэкалекцыі, якія праводзяцца для дзяцей і моладзі нашай парафіі перад пачаткам навучальнага года, - гэта асаблівыя дні лета, якіх ўдзельнікі чакаюць на працягу ўсяго года.
Побач з Нябеснай Маці: рэкалекцыі для дзяцей і моладзі нашай парафіі ў Будславе
З 17 па 22 жніўня адбыліся рэкалекцыі для дзяцей і моладзі нашай парафіі перад новым навучальным годам. Ужо дзевяты год гэтыя рэкалекцыі праходзяць у Будславе побач з Маці Божай Будслаўскай.
Езус Хрыстус - адзіны наш Збаўца (+фота)
З 14 па 16 жніўня адбыліся штогадовыя рэкалекцыі нашага парафіяльнага хору ў Будслаўскім санктуарыі. Тэмай сёлятніх рэкалекцый былі разважанні над тым, кім для нас з’яўляецца Езус Хрыстус. Разважанні будаваліся на Евангеллі паводле св. Лукі.
Успаміны з 27 Міжнароднай Парафіяды дзяцей і моладзі ў Варшаве
З 12 па 18 ліпеня ў Варшаве адбылася 27 Міжнародная Парафіяда дзяцей і моладзі. Нашу парафію на Парафіядзе прадстаўляла група з 15 чалавек, якія рыхтаваліся да гэтага праз малітву, рэпетыцыі і ўдзел у спецыяльных занятках.
Адна вялікая парафіяльная сям’я
4 ліпеня ўсе пілігрымы, якія прыйшлі ў Будслаў пешшу, прыехалі на аўтобусе і на машыне, узбагачаныя духоўна вярнуліся дадому.
Радасць сустрэчы: трэці дзень пілігрымкі Вілейка – Будслаў
3 ліпеня, трэці дзень пілігрымкі да Маці Божай у Будслаў, распачаўся ранішняй малітвай у Даўгінаве. Падмацаваўшыся снеданнем пілігрымы вырушылі ў дарогу, а наперадзе была ўжо вельмі блізка мэта ўсяго шляху – Будслаў.
“Да Марыі топ-топ-топ…”: другі дзень пілігрымкі Вілейка – Будслаў
“Ідзём мы, калі свеціць сонца, калі падае дождж”: першы дзень пілігрымкі Вілейка – Будслаў
З 1 па 4 ліпеня адбылася ўжо дванаццатая пешая пілігрымка Вілейка – Будслаў. У гэтым годзе да Нябеснай Маці ў Будслаў з Вілейкі вырушыла каля 100 чалавек. Самаму маленькаму пілігрыму не было нават года, а толькі 10 месяцаў.