Адмін
Рэдакцыя сайта
Інтэнцыі Жывога Ружанца на красавік
Паважаныя удзельнікі малітоўных супольнасцей Жывога ружанца, у красавіку запрашаем маліцца ўасаблівым чынам ў наступных інтэнцыях:
Агульная: Каб многа маладых людзей змагло адказаць на заклік Хрыста і наследаваць Яго на шляху святарства і манаскага жыцця.
Місійная: Каб уваскрослы Хрыстос быў знакам надзеі для жыхароў афрыканскага кантынента.
Парафіяльная: Аб плённым перажыванні Вялікоднага перыеду.
Віншаванне з Пасхай 2012
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Дарагія сябры! Віншуем Вас з радасным святам Пасхі – Перамогі Хрыста над грахом і смерцю! Няхай радаснае «Алелюя» загучыць у нашых сэрцах, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць усіх новым жыццём ва ўваскрослым Хрысце!
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! І мы можам з Ім, у Ім і праз Яго ўваскрэснуць да новага жыцця ў Божай ласцы!
Вербная нядзеля 2012
Падрыхтаваная велікапосным пакаяннем, 1 красавіка нашая парафіяльная супольнасць Пальмовую нядзелю пачала перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.
Рэкалекцыі ў Вялікім Посце
29-31 сакавіка ў нашай парафіі адбываліся вялікапостныя духоўныя практыкаванні, якія сталі добрай магчымасцю падрыхтавацца да ўрачыстасцей Уваскрасення Езуса Хрыста. Рэкалекцыі правёў кс. Адам Дынак, душпастыр парафіі св. Юзафа г. Крупкі.
Пачатак велікапостных рэкалекцый
Сёння, 29 сакавіка, распачаліся велікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі, якія падрыхтуюць нас да самых галоўных святаў для хрысціянаў - святаў Вялікадня, Перамогі Хрыста над смерцю і грахом.
Духоўныя практыкаванні праводзіць кс. Адам Дынак, душпастыр парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі.
Выкарыстаем жа гэты Богам дадзены час належным чынам, каб стаць бліжэй да Бога, які заўсёды чакае на нас!
Расклад рэкалекцый:
Чацвер - 29 сакавіка
- 9.00- КРЫЖОВЫ ШЛЯХ
- 10.00- святая Імша
- 17.00- КРЫЖОВЫ ШЛЯХ
- 18.00- святая Імша
Пятніца - 30 сакавіка
- 9.00 - КРЫЖОВЫ ШЛЯХ
- 10.00 - святая Імша
- 19.00– КРЫЖОВЫ ШЛЯХ
Субота - 31 сакавіка
- 9.00- КРЫЖОВЫ ШЛЯХ
- 10.00- святая Імша(складковая за памерлых)
- 16.15- ПАКУТНАЕ НАБАЖЭНСТВА
- 17.00- святая Імша
Нашы міністранты і кандыдаты ўдзельнічалі ў спатканні ЛСА ў Маладзечне
28 сакавіка міністранты і кандыдаты нашай парафіі на чале з кс. Андрэем і кл. Міхалам прынялі ўдзел у традыцыйных сустрэчах Літургічнай Службы Алтара, арганізаваныя ў нашай Архідыяцэзіі. Спатканне адбылося ў парафіі святога Юзафа ў Маладзечне. Тэмай сустрэчы стаў Пасхальны Трыдыум.
З нашай парафіяльнай супольнасці у спатканні прынялі ўдзел:
- Павел Качкан
- Павел Клементовіч
- Аляксандр Бяліцкі
- Андрэй Емельянаў
- Іван Крупенчык
- Аляксандр Крупенчык
- Аляксандр Церах
- Мікалай Томкавіч
- Уладыслаў Балаш
- Мікіта Зяновіч
- Раман Жураўскі
Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся да гэтай душпастырскай акцыі!
Фотарэпартаж можна праглядзець тут
Пакутнае набажэнства ў нашай парафіі
Сардэчна запрашаем усіх вернікаў, а асабліва дзяцей і моладзь, на пакутнае набажэнства, якое адбудзецца 31 сакавіка а 16.15. Спадзяёмся, што яно дапаможа нам добра падрыхтавацца да Свята Вялікадня.
Падрыхтоўка да сужэнства
“Сужэнская любоў - знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці.”
Бэнедыкт XVI
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства з’яўлялася святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
У нашай парафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства адбываецца падчас індывідуальных сустрэч з адказнай асобай. Цыкл уключае ў сабе 7 спатканняў, падчас якіх нарачоныя пазнаюць навучанне Касцёла адносна сужэнства і сям’і.
Зацікаўленых просім звяртацца ў канцэлярыю парафіі. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама па тэлефонах: +375296197611 (кс. Аляксандр); +375298809919 (кс. Андрэй)
Запрашаем пазнаёміцца:
Некаторыя адказы на пытанні аб сужэнстве.
Расклад катэхезы
Расклад катэхез 2011-2012 г.
Аўторак
18.00 (альбо пасля Імшы) – сустрэча міністрантаў
Серада
18.00 (альбо пасля Імшы) – хор для моладзі
19.00 – чытанне Святога Пісання (для працуючай моладзі і дарослых)
Субота
9.00 альбо 14.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (першы год навучання, з 8 год)
9.00 альбо 15.00 - Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (1 год)
10.00 альбо ў 15.00 – Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі (другі год навучання)
11.00 альбо 16.15– Катэхеза пасля Першай Святой Камуніі (2 год)
11.00 – Катэхеза для самых маленькіх (з 4 – 5 год)
11.45 - Катэхеза для маленькіх (з 6 – 7 год)
15.45 – сустрэча кандыдатаў у міністранты
17.00 – Падрыхтоўка да Першай Камуніі для падлеткаў (з 13 год, інтэнсіўны курс)
17.00 - сустрэча школьнай моладзі (запрашаецца школьная моладзь, міністранты, лектары, ўдзельнікі хораў і дзеці, якія скончылі два класы навучання пасля Камуніі)
18.00 – Святая Імша (з удзелам школьнай і студэнскай моладзі)
18.30 – сустрэча студэнскай і працуючай моладзі
Нядзеля
10.00 – Святая Імша з удзелам дзяцей.
11.00 - хор для дзяцей
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана
«Чалавечае жыццё з моманту зачацця павінна абсалютна шанавацца і абараняцца. Ужо з першых хвілін свайго існавання чалавечая істота павінна мець прызнаныя правы асобы, сярод іх непарушнае права кожнай бязвіннай істоты на жыццё» (KKK).



