background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

Адбылася Святая Імша ў 30-ы дзень пасля гібелі а. Андрэя Ахрэма

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша ў 30-ы дзень пасля смерці трагічна загінуўшага а. Андрэя Ахрэма OFMСonv адбылася 4 снежня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

У Імшы ўдзельнічалі бацькі, родныя і блізкія загінуўшага святара, францішкане з Мінска, Гродна, Гальшанаў і вернікі, якіх закранула яго смерць.

 

«Напэўна, не адзін з нас пытаецца: чаму так сталася, чаму Бог гэта дапусціў, ці ў нас так многа святароў? Пытанняў шмат, і мы па-чалавечы не можам знайсці на іх адказу. У такім выпадку неабходна толькі даверыцца Божаму Провіду і Божай міласэрнасці, бо Божыя планы — не нашы планы, і як бы ні было цяжка, у духу веры схіліць свае галовы перад Богам», — звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч да ўдзельнікаў літургіі.

 

«Час для айца Андрэя скончыўся і распачалася вечнасць, да якой ён ішоў усё сваё жыццё і да якой вёў сваіх вернікаў», — дадаў арцыпастыр.

 

Па словах іерарха, хаця служэнне а. Андрэя Ахрэма не было доўгім, «ён заслужыў павагу і пашану ў вернікаў». Мітрапаліт згадаў пра актыўны ўдзел святара ў ІІІ Агульнабеларускай малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы ў ліпені гэтага года. «Малады святар даспадобы прыйшоўся моладзі, і бачна было, што  ён знайшоў сумесную мову з ёю. Яго добрая адукацыя, выхаванне і спосаб жыцця былі заўважаны іншымі. Яго духоўная сям’я францішканаў, да якой ён належаў, пакладала ў ім вялікую надзею, — адзначыў арцыбіскуп. — Аднак яго лёс быў іншы і незразумелы для нас».

 

«Хаця цяжка прымірыцца з трагічнай смерцю маладога святара, тым не менш мы павінны на яе глядзець праз праўду ўваскрашэння, якой ён жыў і якой навучаў вернікаў, даючы ім новую надзею на жыццё вечнае», — падкрэсліў Мітрапаліт.

 

«Які нешчаслівы няверуючы чалавек. Для яго са смерцю завяршаецца ўсё. Для чаго тады цярпенні, хваробы, клопаты і захаванне закону? — працягваў іерарх. — Для нас хрысціян, смерць – гэта толькі пераход ад бачнага жыцця ў нябачнае, ад часовага ў вечнае. (...) Падмуркам гэтай праўды ёсць праўда Уваскрасення Хрыста».

 

«Айцец Андрэй трагічна загінуў у Год веры, якою сам жыў і якой вучыў іншых, — нагадаў арцыбіскуп. — Менавіта вера ў жыццё вечнае і Божую міласэрнасць дае нам суцяшэнне ў гэтым цяжкім перажыванні. Вера дапамагае нам падпарадкавацца Божай праўдзе, якая не з’яўляецца цеснай рубашкай, што абмяжоўвае нашу свабоду, але якая ў Езусе Хрысце з’яўляецца значэннем і сэнсам нашага жыцця. Гэтая праўда падтрымлівае нас».

 

Напрыканцы, звяртаючыся да вернікаў, Мітрапаліт адзначыў, што іх асабісты ўдзел у літургіі сведчыць, што ім «патрэбны святары, Эўхарыстыя, Божае слова». Іерарх заахвоціў маліцца аб тым, каб а. Андрэй Ахрэм атрымаў вечнае шчасце ў небе.

 

паводле     Catholic.by

Прочитано 900 раз