background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

21 звычайная нядзеля (24 жніўня 2025 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак і пятніцу ў 9.00.

У сераду і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

30 жніўня ў суботу запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.

31 жніўня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.

Да канца месяца працягваецца збор ахвяраванняў для касцёлаў у патрэбе для нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ахвяраванні прымаем і запісваем у сакрыстыі.

Да увагі пілігрымаў у Ватыкан! 27 і 28 жніўня, у сераду і чацвер на гэтым тыдні, Пілігрымы Надзеі нашай парафіі у складзе дыяцэзыяльнай пілігрымкі, будуць здаваць дакументы  у Візавым Цэнтры Італіі, каб атрымаць візу. Сёння пасля кожнай св.Імшы чакаем пілігрымаў у парафіяльным доме ў справе падрыхтоўкі дакументаў.  Даезд на вызначаны дзень, з пакетам неабходных дакументаў, у Візавы Цэнтр самастойны. Уся неабходная інфармацыя змешчана  у пілігрымковым чаце і будзе сёння ўдакладняцца ў парафіяльным доме.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

Прочитано 173 раз