Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Пад час кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
26 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
3 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Святкаваць Юбілей нашага касцёла мы распачнём 11 верасня і завершым 14 верасня ў 18.00 Святой Імшой, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з запрошанымі святарамі. У панядзелак, 11 верасня, у 18.00 у нашую парафію прыбудуць копіі цудоўных Абразоў Маці Божай са святых месцаў Беларусі, і таксама з Вострай Брамы і Яснай Гары. Урачыстым прыветаннем Абразоў мы распачнём нашае парафіяльнае свята, якое будзе працягвацца тры дні. Падрабязная праграма будзе пададзена крыху пазней.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!