Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны.
У сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
27 жніўня, у суботу, у 17.00 запрашаем старшакласнікаў, студэнтаў і працуючую моладзь на духоўна - сяброўскую сустрэчу каля парафіяльнага дома. 28 жніўня ў 10.00 адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі студэнтаў і напрыканцы літургіі будзе ўдзелена ім благаславенне на пачатак навучальнага года.
4 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!