background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

20 звычайная нядзеля (15 жніўня 2021 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00.  У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На гэтым тыдні ўшануем:

У пятніцу св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла

У суботу св. Пія Х, папу

У апошнюю суботу лета, 28 жніўня, плануем арганізаваць пілігрымку на цягніку ў Гудагай, у санктуарый Маці Божай Шкаплернай. Там адбудзецца Святая Імша, Крыжовы Шлях па гудагайскай Кальварыі і праграма для пілігрымаў. У гэтай пілігрымцы можа прыняць удзел кожны жадаючы. Асабліва запрашаем моладзь, дзяцей, міністрантаў і хор здзейсніць гэтую пілігрымку перад пачаткам навучальнага года. Таксама чакаем студэнтаў, працуючую моладзь, сем’і, усіх выпускнікоў Будслаўскіх рэкалекцыі. Выезд цягніком з Вілейкі на Маладзечна ў 6.20, з Маладзечна на Гудагай у 8.30. У мястэчку Гудагай плануем быць каля 10.30. Вяртаемся ў Вілейку ў 20.50. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі.

29 жніўня, у нядзелю, у 10.00 адбудзецца пачатак новага навучальнага года з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем школьнікаў і студэнтаў.

Дзякуем за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!

 

Прочитано 223 раз