Святая Імша ў панядзелак у актаве Пасхі будзе ў 12.00 і 18.00. Ад аўторка да пятніцы ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. Другая нядзеля Вялікадня з’яўляецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. Расклад Святых Імшаў: 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці падрыхтуемся праз Навэнну да Божай Міласэрнасці, якая будзе адбывацца ў буднія дні пасля кожнай Святой Імшы пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Велікодныя ўрачыстасці адзначаюцца на працягу васьмі дзён, актаву. Гэта азначае, што кожны дзень будзе такім святочным як сёння. А велікодны перыяд трывае 50 дзён ад нядзелі Змёртвыхпаўстання да нядзелі спаслання Духа Святога.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў наступную нядзелю ў 17.00 і пасля ў 18.00 Святая Імша з іх удзелам.
Дзякую за ўсе ахвяры, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Дзякую тым хто прычыніўся да падрыхтоўкі святыні і за арганізацыю свята. Хацелася шчыра падзякваць парафіянам за належнае перажыванне Вялікага Посту, за ўдзел і правядзенне Крыжовых Дарог, і за ўсе добрыя пастановы і ўчынкі. Дзякую кс. Ігару, сакрыстыянам, міністрантам, хору “Angeli” за упрыгожванне пасхальнай літургіі. Дзякую ўсім вам, дарагія парафіяне і госці, за вашую веру, малітву, адарацыі, за тое, што мы разам перажывалі таямніцы нашага збаўлення.
Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!