Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу за памерлых у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Кожны будні дзень за 40 хвілін перад Святой Імшой Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнту, якое завершыцца спецыяльнай малітвай за Беларусь. Запрашаем усю парафію да штодзённай малітвы аб справядлівае і спакойнае жыццё ў нашай краіне.
29 жніўня, у суботу, адбудзецца для дзяцей і моладзі аднадзённая пілігрымка ў Будслаў перад пачаткам новага навучальнага года. Выезд з чыгуначнага вакзала ў 9.32, вяртаемся ў 19.03. Запрашаем сабрацца ў Будславе таксама студэнтаў, працуючую моладзь, сем’і, усіх выпускнікоў Будслаўскіх рэкалекцыі. Святая Імша распачнецца ў 13.30. Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі і належыць зазначыць хто едзе цягніком, а хто даедзе ўласным транспартам.
30 жніўня, у нядзелю, у 10.00 адбудзецца пачатак новага навучальнага года з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем школьнікаў і студэнтаў.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, асабліва на рамонт касцёльнага даху, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні. Няхай Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!