background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title

19 звычайная нядзеля (12 жніўня 2018 г.)

Оцените материал
(0 голосов)

Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і чацвер у 9.00. У аўторак і пятніцу ў 18.00.

У сераду ўрачыстасць абавязковая Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстасць абавязковая азначае, што гэта дзень святы, калі мы павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы і павінны прыняць удзел у Святой Імшы. Падчас кожнай Імшы адбудзецца абрад асвячэння новага ўраджаю: плады палёў, агародаў і садоў, а таксама кветкі і зёлкі. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00.

У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.

На жнівень запланаваныя мерапрыемствы:

13-17 жніўня - рэкалекцыі для дзяцей (да 13 год) у Будславе

18-19 жніўня - рэкалекцыя для хора “ANGELI” ў Будславе

20-25 жніўня - рэкалекцыі на пачатак навучальнага года для школьнай моладзі (з 13 год) ў Будславе.

Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Кошт удзелу – пасільнае ахвяраванне

Урачысты пачатак новага школьнага і катэхетычнага года адбудзецца 2 верасня падчас Святой Імшы на 10.00. Падчас Святой Імшы адбудзецца асвячэнне школьных прыналежнасцяў, а таксама школьнікам і студэнтам будзе ўдзелена благаславенне.

Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Прочитано 401 раз