Увага: аб"явы на наступныя 4 тыдні
Святая Імша у гэтыя тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, складковая за памерлых, у 10.00. У нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
29 ліпеня, у нядзелю, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
На ліпень - жнівень запланаваныя мерапрыемствы:
21-29 ліпеня - музычная майстэрня ў Івянцы. Выезд 21 ліпеня ад касцёла ў 15.00.
2-5 жніўня – дыяцэзіальная парафіяда ў Івянцы. Выезд 2жніўня ад касцёла ў 14.00.
13-17 жніўня - рэкалекцыі для дзяцей (да 13 год) у Будславе
18-19 жніўня - рэкалекцыя для хора “ANGELI” ў Будславе
20-25 жніўня - рэкалекцыі на пачатак навучальнага года для школьнай моладзі (з 13 год) ў Будславе.
Жадаючыя павінны запісацца ў сакрыстыі. Кошт удзелу – пасільнае ахвяраванне
Арганізацыйнае спатканне для бацькоў удзельнікаў рэкалекцый у Будславе ў нядзелю 12 жніўня пасля Святой Імшы на 10.00.
22-23 верасня 2018 г. адбудзецца пілігрымка Папы Францішка ў Літву.
ВІЛЬНЯ – сустрэча Папы з моладдзю (узроставае абмежаванне удзельнікаў 18 - 35год!!!) Праграма: 22 верасня 2018г выезд з Маладзечна (цягнік 8.27). Святая Імша ў касцёле св. Арханёла Рафала на беларускай мове для ўдзельнікаў пілігрымкі ў 12.00. Абед для пілігрымаў. Удзел у сустрэчы з Папам (сустрэча на літоўскай і італьянскай мове!!!). Вяртанне ў Маладзечна цягніком (21.17 з Вільні). Прыкладны кошт (арганізацыя, дарога, віза, абед) - 55€.
КАЎНАС – Святая Імша, якую ўзначаліць Папа Францішак (без узроставага абмежавання. Непаўналетнія дзеці толькі з бацькамі!) Праграма: 23-24 верасня 2018г. • Выезд з Маладзечна аўтобусамі (ноч з суботы на нядзелю. Гадзіна будзе пададзена пазней) • Прыезд у Каўнас каля 7.00. Удзел у чуванні перад Імшой у сектары. Св. Імша, якую ўзначаліць Папа Францішак. Час вольны (12.30.- 16.00). Выезд у Кайшадорыс, вячэра, начлег, снеданне. Св. Імша пры рэліквіях бл. Арцыбіскупа Матулёніса (на беларускай мове), выезд у Вільню, наведванне горада. Вяртанне ў Маладзечна. Прыкладны кошт (арганізацыя, дарога, віза, абед) - 60€.
Дакладныя гадзіны выезду будуць пададзеныя ў парафіях пасля канчатковага сфармавання групы.
Літоўская амбасада абяцала бязплатныя візы на час пілігрымкі.
Дакладны кошт пілігрымкі ў Каўнас і Вільнюс будзе пададзены да 15 ліпеня. (магчымы + да 10€)
Трэба звярнуць увагу на тое, каб пашпарты удзельнікаў былі годныя для выезду за мяжу. Час дзейснасці пашпарта – прынамсі да снежня 2018г + прынамсі 2 чыстыя старонкі для віз!!!
Жадаючыя могуць запісвацца пры выхадзе праз бакавыя дзверы касцёла ў Радзевіч Наталлі Аляксандраўны. Аплату трэба ўнесці да 5 жніўня
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.