background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
Суббота, 27 Октябрь 2012 09:19

Хрысціянін пакліканы да барацьбы з “мнекамі”

Автор  кс. Андрэй
Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Усё хрысціянскае жыццё ў вялікай ступені грунтуецца на барацьбе з «мнекамі». 3 тымі «мнекамі», якія служаць нашаму целу.

Уся сфера чалавечых паводзінаў, звязаных з сексуальным жыццём, па сутнасці, грунтуецца на двух законах. Па-першае: можна і нават трэба быць свабодным. Па-другое: можна і нават трэба любіць.

 

Паставім пытанне: што значыць любіць, што значыць быць свабодным? Але перад гэтым атрэба адказаць на яшчэ два вельмі важныя пытанні: навошта Пан Бог стварыў чалавека і навошта даў яму цела?

 

На першае пытанне адказ ужо дадзены ў тысячах кніг. I таму, вельмі коратка, а, значыць, вельмі спрошчваючы праблему, можна заўважыць, што Бог стварыў чалавека і даў яму гэтыя семдзесят, восем - дзесят гадоў жыцця для таго, каб ён навучыўся любіць. А навошта? Дык вось, гэта таму, што Бог ёсць Любоў, вечная Любоў. Кожны, хто хоча жыць вечна і мець удзел у шчасці Бога-Любові, павінен нейкім чынам дапасавацца да Створцы. Так, як слесар з дапамогай напільніка падганяе ключ да замка, так і мы на працягу дзесяткаў гадоў нашага зямнога пілігрымавання павінны здолець дапасавацца да Пана Бога, каб трапіць на неба. I менавіта таму нашыя бацькі, выхавацелі, святары і катэхеты нас «шліфуюць і пілуюць» ( гэтыя словы ўзятыя ў двукоссе, бо сапраўды, выхаванне — гэта часам і заўвагі, і кіраванне цвёрдаю рукою, але перадусім гэта ўсмешка, дабрыня і абавязкова пяшчота.

 

Такім чынам, зямное жыццё — гэта школа любові. Нехта можа слушна запытацца: «А навошта пакутаваць? Няўжо Пан Бог не мог адразу стварыць нас „дапасаванымі"? Навошта патрэбна гэтае шліфаванне і дарабленне? Ці не магло быць так, каб ужо ва ўзросце немаўляці мы спяшаліся апярэдзіць адно аднаго ў ветлівасці, каб не капрызілі, а за кожнае кармленне дзякавалі матулі, каб у пясочніцы адно аднаму працягвалі забаўкі?

 

Гэта немагчыма. У рэчаіснасці ўсё выглядае інакш. Дзеці капрызяць, у пясочніцы рэгулярна вядуць баі, а крычаць умеюць проста невыносна.

 

Паставу любові, дабрыні і ветлівасці трэба выхоўваць. Усяму гэтаму трэба цярпліва вучыцца. Чаму так адбываецца? Ці не лепш было б усё мець у сабе адразу, без усялякіх намаганняў? Не, бо сапраўдная любоў грунтуецца на свабодзе і непарыўна з ёю звязана. Кожны чалавек сам павінен навучыцца любові, сам павінен абраць яе праграмай свайго жыцця. Павінен... зразумела, калі хоча. Але ж застаецца і іншая магчымасць, якою многія ахвотна карыстаюцца.

 

Але ўзрастаць у любові можна толькі з Божай, а таксама чалавечай дапамогай. Такі асабісты ўклад чалавека ў гэты працэс — акрамя яго самога — ніхто ўнесці не можа. Зрэшты, сувязь любові з вольнасцю настолькі відавочная, што няма патрэбы шмат пра гэта гаварыць. Ці можаш ты ўявіць сабе, каб нехта цалкам сур’ёзна сказаў: «Мая пральная машына вельмі мяне любіць, яна столькі працы для мяне выконвае, так добра мне служыць. Гэта самая сапраўдная любоў, прычым выяўленая ў канкрэтных учынках»? Альбо ці прынесла б камусьці задавальненне, калі б ён запісаў на касету нейкія ўзнёслыя пахвалы і бесперапынна пракручваў прыкладна такія словы: «Ты — найцудоўнейшы чалавек пад сонцам, ты — проста непараўнальны геній»?

 

Ці такі чалавек, пры здаровым розуме, мог бы верыць, што ён сапраўды вялікі? Канешне, не! Пральная машына не мае ні розуму, ні душы. Так, яна выконвае для нас шмат гірацы, але яна робіць гэта, бо... павінна, бо так яна сканструявана і запраграмавана. Магнітафон не мае розуму і асабістых меркаванняў, а проста перадае хістанне гукавых хваляў. Затое калі да дзяўчыны падыдзе прыяцель з класа і, вымаючы з кішэні складзеную ў тры разы кветачку, скажа ёй няўпэўнена: «Ну дык ведаеш, Марыська, ёлкі-палкі, не ведаю, як гэта сказаць, але, здаецца, я ў цябе злёгку ўтрэскаўся», то ў гэтую хвіліну «Марыська» адчувае ў галаве прынамсі лёгкае галавакружэнне. Бо гэты хлопец сам, без аніякага прымусу, убачыў яе прыгажосць і дабрыню, сам гэтую кветачку здабыў, ну, і прамову падрыхтаваў...

 

Калі ёсць свабода, можа быць і любоў. I толькі так. Але для таго, каб чалавек мог на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў вучыцца гэтай любові, Бог даў яму своеасаблівыя прылады і майстэрню. Гэта не надта дакладнае параўнанне, але пад прыладай у дадзеным выпадку маецца на ўвазе менавіта чалавечае цела.

 

Параўнанне гэтае недакладнае, бо цела не з’яўляецца нечым адасобленым ад чалавека, цела — гэта і ёсць чалавек. Бо мы ж не кажам: «Як дрэнна маё цела сёння сябе адчувае», але кажам: «Я сёння дрэнна сябе адчуваю». Мы не скажам некаму: «Не бі маё цела», але «Не бі мяне». Я — чалавек, г. зн. я — і душа, і цела. А залежнасць тут менавіта такая, што душа выяўляе сябе праз цела і ў гэтай лучнасці з целам дасканаліцца.

 

Майстэрняй жа для кожнага чалавека з’яўляецца ўвесь свет. Ці можаш ты ўявіць сабе, што мы зачынім маладога мастака ў пустым пакоі, дзе няма ні мальберта, ні палатна, ні фарбаў, ні пэндзля, і скажам яму: «Калі ласка, цяпер развівайце тут свой мастацкі талент»? Напэўна, мы пачулі б у адказ: «Як жа я магу развіваць свой талент без усіх неабходных малярскіх прыладаў?».

 

Падобнае адбываецца з любоўю. Для таго, каб навучыцца любіць чалавека, а праз гэта — самога Творцу, нам патрэбна штосьці, што дапаможа наладзіць, выказаць і развіць прыязныя адносіны з іншаю асобаю. Такім чынам, нам патрэбны рукі, каб працаваць для яе, вусны, каб гаварыць ёй прыязнае слова, збожжа, каб мець магчымасць выпечы для яе хлеб.

 

Немагчыма ўявіць сабе, каб нехта некага любіў без усмешкі, без канкрэтнай дапамогі, без добразычлівага жэсту і добрага слова. Кожны добры ўчынак, жэст, слова маюць сваю крыніцу ў чалавечай душы, але яны ўвасабляюцца ў велічынях матэрыяльнага свету. Дзякуючы ім паміж намі можа ўзнікнуць г. зв. камунікацыя любові. I для гэтага нам патрэбна цела.

 

Аднак з нашым целам, якое ў пэўным сэнсе можна параўнаць са своеасаблівай прыладаю, справа крыху больш складаная. Дык вось, уяві сабе, што ты ўзяў у руку пэндзаль, каб рэалізаваць свае творчыя памкненні. Ты паволі, старанна, крыху заціскаючы пры гэтым вусны, малюеш цудоўную лінію далягляду над спакойнай роўняддзю мора, і тут раптам — бах! Пэндзаль сам, цалкам без твайго націскання, паляцеў угору, потым уніз і зноў угору. I замест цудоўнага малюнка на палатне ўтварылася жахлівая мазаніна. Ці можна было б прыгожа маляваць такім непаслухмяным пэндзлем, які цяжка ўтрымаць у руцэ? Напэўна, не.

 

3 целам чалавека адбываецца штосьці падобнае. Ты прачынаешся раніцай, за акном цудоўнае надвор’е, якое прыводзіць цябе ў добры настрой. Ты нават не ведаеш, адкуль нараджаецца ў тваім сэрцы велізарнае жаданне быць добрым чалавекам. Ты проста хочаш быць добрым. Спачатку гэта атрымліваецца ў цябе выдатна, нават у адносінах да асобаў, якіх табе нялёгка любіць. Ты прапускаеш брата першым у ванны пакой, хаця, у прынцыпе, мог бы апярэдзіць яго на імпэтным фінішы ў прыхожай. Ты ўсміхаешся маме, хоць яна распачынае дзень з наракання на тое, што ты ўчора ізноў не прынёс гэтых слоікаў з падвала. Ты выходзіш з дому і грэешся ў ранішніх промнях сонца, ідзеш па вуліцы, злёгку насвістваючы, і ў такім цудоўным настроі прыходзіш на аўтобусны прыпынак.

 

I тут першая хмарка зацягвае твой казачны настрой — на прыпынку ўжо сабраўся немалы натоўп. Напэўна, нейкі аўтобус прыйшоў не па раскладзе, а раней. I ты пачынаеш цвяроза разважаць: «Мой аўтобус, хіба, прыйдзе перапоўнены. Перада мной шмат людзей, і я, хутчэй за ўсё, у аўтобус не ўлезу. Наступны аўтобус — праз пятнаццаць хвілін. У школу я яшчэ, хіба, паспею, калі паеду на іншым аўтобусе, які ідзе ў аб’езд, але я ж планаваў яшчэ спакойна перапісаць у гардэробе хатняе заданне па алгебры...». Твае думкі перарываюцца, бо ты бачыш аўтобус, які набліжаецца. I сапраўды, ён перапоўнены. Натоўп, у якім ты стаіш, пачынае хвалявацца. Ты думаеш, што рабіць. Думаеш, думаеш і нават не заўважаеш, як твае локці пачынаюць паціху, але затое эфектыўна працаваць. Спачатку ты без праблем і дзейсна «ліквідуеш» дзвюх 10-гадовых дзяўчатак. Потым спрытна апярэджваеш старога чалавека, якіў адчаі ўсклікае: «Людзі, людзі, не штурхайцеся так!».

 

I калі дзверы аўтобуса ўжо зусім блізка, на тваім шляху паўстае паўнацелая жанчына, якая рашуча не жадае прызнаць сябе пераможанай. Мабыць, яна таксама некуды спяшаецца, хаця, напэўна, не ў гардэроб, каб перапісаць алгебру. I гэтая кабетка спрабуе трапіць у аўтобус «тэхнікай тарану», але ты, выкарыстоўваючы гнуткасць свайго цела, пад яе локцем праслізгваеш у аўтобус.

 

Апярэджанай даме твой манёўр відавочна не спадабаўся, і яна гучна кажа нешта пра адсутнасць культуры ў сучаснай моладзі, але хутка змаўкае, бо, урэшце, ёй таксама ўдаецца трапіць у кола шчаслівых пасажыраў аўтобуса, які з вялікімі намаганнямі ад’язджае ад прыпынку. ГІрыціснуты да шыбы цэнтнерам цёплых кілаграмаў вышэйзгаданай пасажыркі, ты радуешся свайму поспеху, але... на душы робіцца сумна. Бо ты бачыш на прыпынку дзвюх маленькіх дзяўчынак, старога чалавека, які нешта растлумачвае нейкай жанчыне, і здзіўляешся сам сабе. Неаднойчы ты сам казаў знаёмым, што не пераносіш хамства на вуліцы, што цябе заўсёды абураюць тыя прайдзісветы, якія ўсюды жадаюць уваходзіць без чаргі, а цяпер ты сам...

 

Пачынаешся апраўдваць сябе, маў- ляў, гэта з-за алгебры, што гэта была выключная сітуацыя і г. д., але маральнае «пахмелле» неяк не праходзіць. I ты пытаешся ў сябе: «А як жа гэта, уласна кажучы, сталася? Я ж не планаваў такой акцыі. Дзіўна. Гэта здарылася неяк цалкам само па сабе. Я хацеў размаляваць увесь дзень фарбамі сардэчнасці і дабрыні, а тут у самым пачатку такая клякса. Ах, гэтыя мае локці. Я павінен сачыць за імі». I сочыш. Ажно да наступнага разу...

 

Хто з нас не перажываў падобнага! Можа, ты апынуўся перад суровым дырэктарам у яго кабінеце, бо толькі што біялагічка (звычайна гэта біялагічкі, хоць ніхто не ведае, чаму) злавіла цябе чарговы раз за курэннем цыгарэтаў у гардэробе. Дырэктар якраз прамаўляе «казанне» з прыкладамі на тэму «Шкодны ўплыў курэння на псіхафізічнае развіццё маладога чалавека», а твой розум табе кажа: «Толькі спакойна, толькі спакойна. Пабалбоча-пабалбоча і астыне. Пасля загадае мне ў якасці пакарання прыбраць два разы біялагічную лабараторыю, і праблема вычарпана». Розум падказвае табе такую тактыку і яшчэ раіць сказаць некалькі словаў пра тое, што «больш ніколі» і што «гэта быў апошні раз». Аднак дырэктар (незразумела, чаму) так гучна крычыць, што ты пачынаеш нервавацца і ў нейкі момант выбухаеш: «А Вы, калі хадзілі ў школу, ніколі не курылі?!». I тут жа адумваешся, бо сказаў рызыкоўнае глупства, сам сабе здзіўляешся, што мог вымавіць такія словы, але ўжо позна. Ашаломлены дырэктар некаторы час крычыць яшчэ гучней, што «гэта нахабства», што «жарты скончыліся», што «заўтра ў школу — з бацькамі», што выкіне цябе са школы і г. д. Сітуацыя пагоршылася, і ты абсалютна не здольны адказаць прыяцелям у гардэробе, як ты так «натапырыў дырыка». «Я планаваў проста перачакаць, — кажаш ты, — гэта нервы мяне так падбухторылі». I зноў пэндзаль мазануў не так, як ты хацеў.

 

Прыкладаў можна прывесці шмат. Яны датычацца не толькі міжчалавечых адносінаў. Барацьба розуму з целам можа адбывацца ў абсалютнай адзіноце. Напрыклад, вечарам каля адчыненага халадзільніка. За дзень ты з’еў, хіба, кілаграм зялёных яблыкаў. Крыху зашмат, але яны былі такія добрыя, што нібы самі траплялі ў рот, калі ты глядзеў тэлевізар. Аднак цяпер табе вельмі хочацца піць. Ты адчыняеш халадзільнік, а адтуль табе апетытна ўсміхаецца шкляначка сыраквашы. Ты машынальна працягваеш руку, але розум кажа табе: «Хвілінку! Пачакай! Зялёныя яблыкі ды сыракваша?! 3 гэтага можа атрымацца сапраўднае ракетнае паліва. Лепш зрабі сабе гарбаты». На гэта тваё цела адказвае з выразнай неахвотай: «Гарбаты? Вой, гэта ж трэба кіпяціць ваду, а потым астудзіць гарбату, бо яна гарачая... А ну яе, гэтую гарбату! Зраблю толькі два глыточкі малака — і ўсё». Запланаваныя два глыткі неяк зацягваюцца, і праз хвіліну шклянка ўжо пустая. Ты суцяшаеш сябе тым, што ў цябе здаровы страўнік і, напэўна, гэта табе не зашкодзіць, але потым аказваецца, што, як спявалася ў адной песні, «гэтая ноч не падобная на іншыя»...

 

I зноў нашае цела ўзяло верх над розумам. I так адбываецца таксама тады, калі ў цёці ў гасцях, рызыкуючы быць скампраметаваным, ты перакладваеш з блюда на сваю талерку самыя лепшыя кавалкі. Калі перад важнай кантрольнай ты губляеш цэлы дзень, седзячы перад тэлевізарам. Калі кажаш сваёй дзяўчыне: «Я ўчора так нахадзіўся, што сёння ног не адчуваю», і чуеш у адказ — «Але я адчуваю». Потым ты заўсёды абураны на сябе і вырашаеш выправіцца, скончыць з гэтым абжорствам, гультайствам і брудам, узяць сябе ў рукі, але нярэдка адразу пасля гэтага табе даводзіцца ізноў весці цяжкую барацьбу са сваім целам.

 

Гэтая праблема датычыцца ўсіх. Нават самыя вялікія святыя перажывалі яе часам вельмі балюча. Яшчэ святы Павел пісаў у Пасланні да Рымл наў: «Бо мы ведаем, што закон духоўны, а я цялесны, адданы пад грэх. Бо не разумею, што раблю, бо не тое раблю, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.  Калі ж раблю тое, чаго не хачу, то згаджаюся з законам, што ён добры, і цяпер ужо не я раблю, але грэх, што жыве ўва мне. Бо ведаю, што не жыве ўва мне, гэта ёсць у целе маім, добрае; бо жаданне ёсць ува мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу. Бо добрага, што хачу, не раблю, а благое, якога не хачу, раблю. Калі ж раблю тое, чаго не хачу, ужо не я раблю гэта, але грэх, што жыве ўва мне. I вось я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, перада мною ляжыць благое. Бо, паводле ўнутранага чалавека, знаходжу задавальненне ў законе Божым; але ў членах маіх бачу іншы закон, што змагаецца з законам розуму майго і робіць мяне рабом закону граху, які ёсцьу членах маіх. Нешчаслівы я чалавек! Хто вызваліць мяне адгэтага цела смерці?» (пар. Рым 7, 14—24).

 

I так усё хрысціянскае жыццё ў вялікай ступені грунтуецца на барацьбе з «мнекамі». 3 тымі «мнекамі», якія служаць нашаму целу. А гэтых звяркоў мы заўсёды сустракаем тады, калі ў галаву прыходзяць думкі пра тое, што мне хочацца есці, мне хочацца паляжаць, мне не хочацца нічога рабіць.

 

 I для таго Бог даў нам розум, каб мы вялі з гэтымі «мнекамі» бітву літаральна не на жыццё, а на смерць. Ад таго, ці справімся мы са сваім эгаізмам, ці навучымся мы любіць, залежыць нашае вечнае жыццё — жыццё ў стане збаўлення ці ў вечнай самоце і трагічным, пакутным эгаізме, якім з’яўляецца стан вечнага асуджэння.

 

 

 

Паводле Кс. П. Паўлюкевіч, Давайце пагаворым “ПРА ГЭТА” спакойна, Мінск 2006, с. 29-41. 

 

Прочитано 2280 раз Последнее изменение Суббота, 27 Октябрь 2012 09:29
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии