Сям'я (10)
Подкатегории
Адказнае бацькоўства (7)
У сувязі з актыўным абмеркаваннем каталікамі Беларусі ў інтэрнет-прасторы пытанняў, звязаных з планаваннем сям'і, прапануем Вашай увазе гэтую рубрыку, якая з'яўляцца спробай прадстаўлення навучання Каталіцкага Касцёла адносна адказнага бацькоўства як пазіцыі сужэнцаў, адкрытай на жыццё і любоў.
Просмотр материалов ...Воспитание дочери - дело особое, чрезвычайно тонкое, крайне ответственное. Роль отца здесь особенно важна, ведь мужчины в разных качествах будут присутствовать в жизни вашей дочери постоянно (муж, сын, начальник, друг и т.д.).
Мать и отец – наиболее значимы для своего ребёнка. И главные они не только потому, что кормят, одевают и развивают своего малыша, но ещё и потому, что формируют у ребёнка жизненное представление о том, что такое «Женщина, Леди» и «Мужчина, Джентльмен, Защитник», а также очень важные социальные роли -- «МАТЬ» и «ОТЕЦ».
“Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…”
Янка Купала
Інтэнсіўны рытм жыцця сучасных сем'яў ускладняе практыку малітвы, а часам нават пазбаўляе яе. Раніцаю ўсіх хутка ўцягвае працоўны вір і няма часу, каб засяродзіцца, ну, а вечарам стомленыя члены сям’і сядаюць перад тэлевізарам і, цалкам вычарпаныя, кладуцца ў ложак або засынаюць у крэсле…[1] І вось тут і узнікае праблема малітвы, на якую мы “проста” не знаходзім час…
Трэба знайсці час для малітвы. Чаму гэта так важна? У першую чаргу, гэта неабходна для таго, каб утрымацца на належным узроўні чалавечнасці, без якой няма ні асабістага, ні сямейнага шчасця. Падчас малітвы нараджаецца імпульс да практыкавання бескарыслівай любові. Чалавеку, які не моліцца, не хапае сілы супраціўляцца цяжкасцям і спакусам, каб пераадольваць эгаізм і адкрыцца на тое, каб аказваць іншым бескарыслівую любоў. А без яе няма чаго і марыць пра стварэнне ўдалай сям'і. Пра малітву, таксама як пра любоў і прыязнасць, неабходна клапаціцца.
3-за недахопу малітвы ў чалавеку замірае і вера. Бог знікае з яго поля зроку, і ўрэшце погляды такога чалавека становяцца павярхоўнымі і абмежаванымі. Таму ўмоманты рэфлексіі, асабліва калі гэта роздум над цярпеннямі, няшчасцямі і трывогамі, адчуваецца ўнутраная спустошанасць. I наадварот: зусім па-іншаму выглядае жыццё, у тым ліку і сямейнае, калі яно свядома пражываецца разам з Хрыстом.
Малітва прадухіляе ўзнікненне шматлікіх сямейных праблемаў і дапамагае ў іх вырашэнні. Адбываецца гэта, між іншым, таму, што малітва сцішае чалавека ўнутры і супакойвае яго нервы, якія заўсёды з'яўляюцца дрэнпым дарадцам. Паддаючыся раздражненню, члены сям'і робяць мноства памылак, кажуць шмат балючых словаў, здзяйсняюць учынкі, якія ў выніку аддаляюць іх адно аднаго. I наадварот, унутрана сцішаны чалавек можа спакойна зірнуць на сябе і блізкіх. Ён у стане аб'ектыўна ацаніць рэчаіснасць. Значыць, не будзе з дробязяў рабіць праблемы. Ён будзе ўсведамляць, што рэчы, якія яго раздражняюць, — глупства, што ёсць болыш важныя справы, што сапраўднымі каштоўнасцямі, пра якія трэба клапаціцца, з'яўляюцца любоў і сямейныя адносіны.
Малітва дапамагае вырашаць сямейныя праблемы, таму што дзякуючы ёй чалавеку лягчэй задумацца і прызнаць сваю памылку, а гэта — пачатак у выпраўленні зла. А калі праблема, цяжкасць носіць зацяжны характар, то малітва дае сілы вытрываць. Яна падбадзёрвае прыгнечанага праблемамі чалавека, узмацняе яго волю, бароніць ад расчаравання, напаўняе надзеяй, змушае да дзеяння.
Таму неабходна дбаць пра індывідуальную малітву і малітву ў сям'і. Розныя хатнія і пазахатнія заняткі павінны саступіць перад супольным кантактам з Богам. Таму што, калі гаворка ідзе пра малітву, то гэта тое, што сапраўды важнае ў нашым жыцці.
Умовы добрай малітвы
Малітва — гэта размова з Богам.[2] Можна сапраўды ўвайсці ў кантакт з Богам, а можна проста прамаўляць словы асноўных малітваў, без засяроджання, без намагання ўнікнуць у іх сэнс і зразумець іх змест, проста так, абы хутчэй, абы выканаць хрысціянскі абавязак. Яшчэ горш, калі мы не ведаем асноўных малітваў, або катэхізіса. Але – “няведанне закона не вызваляе ад адказнасці”, і ў такім выпадку мы павінны выкарыстоўваць дапаможныя матэрыялы: малітоўнікі, такія як “Ойча наш..”, “Нястомна маліцеся…”, якія мы можам набыць амаль што ў кожным касцёле.
Каб добра маліцца, трэба наследаваць самаго Хрыста. У Евангеллі гаворыцца, што Езус «раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся» (Мк 1, 35). Спачатку мы павінны засяродзіцца — знешне і ўнутрана:
• знешне — значыць, адмовіўшыся ад усялякіх іншых заняткаў, прыняўшы належную паставу: седзячы, стоячы або ўкленчыўшы;
• унутрана — значыць, адхіліўшы ў думках усе іншыя справы. Цяпер важныя толькі Бог і я, а на ўсё іншае прыйдзе свой час.
Калі мы молімся пры дапамозе малітоўных формулаў, напрыклад, малітву «Ойча наш», прамаўляйма словы малітвы з разуменнем, звяртаючы ўвагу на іх сэнс. Справа не ў колькасці сказаных словаў, а ў іх сэнсе. Таму давайце пастараемся зрабіць усё, каб асобныя выразы малітвы «Ойча наш» сталі словамі нашай малітвы. Малітва з выкарыстаннем формулаў лягчэйшая, аднак па магчымасці варта маліцца ўласнымі словамі. Падчас такой малітвы чалавек гаворыць пра тое, што адчувае, чым жыве[3].
Кантакт з Богам у сям'і не павінен абмяжоўвацца ранішняй і вячэрняй малітвай. Гаворка ідзе пра тое, каб усё нашае жыццё: праца, змаганні, няўдачы, радасці, навука, былі спробай няспыннага задавання Богу пытання: «Што Ты хочаш, каб я тут і цяпер зрабіў?»[4]
Супольная малітва ў сям'і
Праз малітву Бог уваходзіць у сямейную супольнасць. Ён сам тлумачыць незразумелае, развязвае заблытанае, узвышае прыніжанае, узмацняе аслаблае, асвячае, ачышчае грэшнае. Ён абараняе ад спакусаў, захоўвае ад няшчасцяў, вырашае канфлікты, узмацняе вернасць добрым рашэнням..[5]
Сведчанне:«Калі я зрываўся і ўпадаў у роспач, а сужэнскі крызіс станавіўся болыш глыбокім, у мяне раптам з'явілася ўпэўненасць, што толькі ў супольнай малітве, прамоўленай разам і ў адной інтэнцыі, мы можам знайсці сілы, каб вытрываць і дайсці да паразумення. Так і адбылося. Мы ўвялі ў сямейнае жыццё супольную малітву, а па меры падрастання нашых дзяцей па чарзе далучалі іх да яе ў адпаведным узросце. Зразумела, апрача малітвы, трэба было даволі-такі шмат папрацаваць над сабою. Патрэбны былі ўзаемнае самаадрачэнне і ахвярнасць. Трэба было падрыхтавацца да прыняцця вынікаў малітвы і быць гатовымі супрацоўнічаць з ласкаю».
Супольная малітва — гэта найлепшы ўрок размовы з Богам, які мы можам даць дзецям.[6]
Для сямейнай малітвы неабходна прызначыць адпаведны час. Трэба збірацца тады, калі гэта толькі магчыма. Ідэальна было б маліцца ўсёю сям'ёю штодзённа раніцаю і вечарам. Аднак у жыцці большасці нашых сем'яў супольная малітва на пачатку дня амаль немагчымая, бо члены сям’і ў розны час прачынаюцца і адыходзяць на працу або ў школу. Такім чынам, застаецца вячэрняя малітва. Пасля некалькіх дзён яе практыкавання варта сумесна вызначыць пастаянны час для сямейнай вячэрняй малітвы, каб і адсутныя члены сям'і маглі яднацца з тымі, хто моліцца.[7] Варта таксама выкарыстоўваць час спажывання пасілкаў - падзякаваць Усемагутнаму Стварыцелю за атрыманыя дары і папрасіць Яго благаслаўлення. Вядома, не ўсё проста ў нашым жыцці, але хаця б адзін пасілак(магчыма, вячэра?) павінен быць сумесным.
Як павінна выглядаць такая супольная малітва? Гэта залежыць ад членаў сям'і. Таму трэба падумаць, якія формы малітвы найболыш адпавядаюць абоім сужэнцам і дзецям.[8] Добра, калі ў супольнай малітве застанецца таксама час на асабісты кантакт з Богам. Малітва павінна быць звязана з жыццём, таму вечарам нельга забывацца пра рахунак сумлення, асабліва звяртаючы ўвагу на нядбайнасці і правіны, якія датычацца ўсёй сям'і.[9]
Сямейны ўдзел у святой Імшы
Шчаслівы той, хто ўдзельнічае ў святой Імшы разам з усёй сямейнай супольнасцю; хто разам са сваімі малітвамі прыносіць сумесныя сямейныя просьбы; хто з уласнаю ахвяраю штодзённага жыцця прыносіць супольны дар усёй сям'і, каб скласці яго разам з Хрыстоваю Ахвяраю Богу, Нябеснаму Айцу.
Члены сям'і павінны дапамагаць адно аднаму браць супольны ўдзел у святой Імшы. Яны могуць рабіць гэта наступным чынам:
• так арганізаваць час у святочны дзень, каб знайшлося адпаведнае месца для святой Імшы (па магчымасці, усіх членаў сям'і разам); Трэба адказаць на пытанне: “Дзе, у якім месцы я ў гэты дзень буду?”, а пасля гэтага даведацца, дзе ёсць бліжэйшая святыня. Трэба памятаць таксама, што кожную нядзелю па Беларускім Радыё трансліруецца Святая Імша з Архікатэдральнага касцёла ў Мінску. Удзел у Эўхарыстыі з'яўляецца сэрцам нядзелі.[10]
• прыходзіць у касцёл крыху загадзя, перад святой Імшой, каб падрыхтавацца да яе;
• удзельнічаць у супольных малітвах і літургічных спевах; і
• прымаць удзел у ахвяраванні хлеба і віна — сімвалаў нашых ахвяраў, праз якія павінна адбыцца ахвяраванне нас саміх. Нашая адданасць Богу павінна праявіцца ў братэрскай любові, асабліва сямейнай;
• з жывою вераю ўдзельнічаць у Таямніцы Перамянення, калі хлеб становіцца Целам Пана, а віно — Яго Крывёю, што будзе «выдана», «праліта» за нашыя грахі;
• разам прымаць святую Камунію, бо яна духоўна яднае ўсіх вучняў Хрыста, у тым ліку і сямейную супольнасць. Калі б здарылася, пгго натуральныя сямейныя сувязі аслаблі і нават пачалі рвацца, яны могуць быць вылечаныя і ўзмоцненыя духоўнай сувяззю, якая сыходзіць ад святой Камуніі. Дзякуючы поўнаму ўдзелу ў Эўхарыстыі мы можам сапраўды шмат пачарпнуць ад Бога і ўнесці ў нашую сям'ю;
• жыць тым, што адтрымалі ад Пана ў Эўхарыстыі;
• даваць магчымаць удзельнічаць ў святой Імшы тым, хто з-за неабходнасці даглядаць за малымі дзецьмі або за хворым членам сям'і не можа выйсці з дому.[11]
Асабліва важным для сямейнага перажывання Эўхарыстыі з'яўляецца ўдзел у святой Імшы, якая будзе цэлебравацца ў інтэнцыі кагосьці блізкага сям'і, асабліва за памерлых у гадавіну іх смерці. Гэта найлепшы спосаб аддзячыць ім за ўклад у сямейнае і грамадскае жыццё, дапамагчы ім поўнасцю «сплаціць» за ўчыненыя імі грахі перад Божай справядлівасцю. Таксама, калі сям'ю напаткае хвароба або няшчасце, просім, каб Той, чыя Ахвяра на Крыжы здзяйсняецца зноў і зноў, зменшыў цяжар нашага крыжа і дапамог змірыцца з ім. Многія вернікі просяць памаліцца на святой Імшы ў тыпова сямейных інтэнцыях — у гадавіну шлюбу, хросту дзіцяці, у дзень імянінаў ці нараджэння кагосьці з членаў сям'і.
Катэхізацыя
У пазнаванні праўдаў веры, у развіцці нашай малітвы, а таксама вырашэнню жыццёвых праблемаў вельмі дапамагае катэхізацыя. Чаму?- Бо на катэхезе мы маем магчымасць паглыбіць сваю духоўнасць, мы маем магчымасць вучыцца, як жыць з Богам, паводле Яго наказаў. У катэхезе павінны ўдзельнічаць як дзеці, так і моладзь, а таксама дарослыя.
Бацькі абавязаны клапаціцца аб тым, каб іх дзеці ўдзельнічалі ў катэхізацыі, якая з'яўляецца неад'емным элементам добрага выхавання. Асаблівым клопатам бацькі павінны атуліць дзяцей, якія рыхтуюцца да першай споведзі і Першай святой Камуніі або да сакрамэнту канфірмацыі. Бацькі абавязаны далучыцца да гэтай падрыхтоўкі. Трэба заўсёды памятаць, што абавязак рэлігійнага выхавання дзяцей, а значыць, і падрыхтоўкі іх да прыняцця святых сакрамэнтаў, ляжыць перад усім на бацьках.[12]
Усё нашае жыццё можа і павінна стаць малітвай - зваротам праз Хрыста, з Хрыстом, у Хрысце...
[1]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.
[2]Кожны моліцца інакш, у: http://ave-maria.by/archives/531
[3]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 96-97.
[4]пар. Дз 9, 6
[5]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 97-98.
[6]Ян Павел II, "Familiaris Consortio" 60
[7]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 99.
[8]Modlitwa w rodzinie razem czy osobno?,у: http://adonai.pl/rodzina/?id=118.
[9]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 99.
[10]Я. Крэміс,Маральны абавязак святкавання нядзелі, media.catholic.by.
[11]Modlitwa w Rodzinie, у:http://www.wdr.diecezja.pl/modlitwa-w-rodzinie.
[12]ККК 2226; Клопат пра сям'ю: Катэхеза № 01 - Абавязкі бацькоў, у: http://www.kwasowka.grodnensis.by/2011-09-11-16-06-53/2012-01-03-17-06-40/851----01--.
Сям’я як хатні Касцёл… Пад гэтым выразам мы, зразумела, не маем на ўвазе Касцёл ні як будынак, ні як установу, але як жывую супольнасць, як зносіны людзей з Богам: людзей, адзіных у Айцу праз Сына ў Духу Святым. У гэтым сэнсе ўсе мы закліканы «стаць Касцёлам», але яшчэ ў большай меры гэта адносіцца да сям'і. Бо менавіта ва ўлонні сям'і чалавек нараджаецца і ўзрастае ў веры, вучыцца адкрываць і любіць Бога.[1]
Сям’я выяўляе і здзяйсняе супольнасны і сямейны характар Касцёла, як Божай сям’і, у якой кожны паводле ўласнай ролі рэалізуе святарства хросту, прычыняецца да таго, каб сям’я стала супольнасцю ласкі і малітвы, школай чалавечых і хрысціянскіх цнотаў, месцам першага абвяшчэння веры дзецям. [2]
Сужэнскі саюз, які стаў малым Касцёлам, павінен і зешнімі праявамі сведчыць пра сваю прыналежнасць да Хрыста. Узорам для яго можа быць святыня, дэкор якой нагадвае пра заўсёдную Божую прысутнасць і дапамагае людзям наблізіцца да Хрыста.[3]
Усё часцей у памяшканнях, асабліва маладых сем'яў, назіраецца недахоп рэлігійных сімвалаў, а калі нешта і ёсць, то толькі маленькі крыжык, ледзь заўважны, змешчаны над дзвярыма ці ў кутку, нібы гаспадары саромеюцца вобліка Збаўцы або бянтэжацца ад яго. Тым часам на цэнтральнай сцяне павінен знаходзіцца крыж, абраз, у кутку — фігура Маці Божай, кніга Святога Пісання і свечка. Добра было б над Бібліяй размясціць маленькую каляровую лямпачку, якая ўказвае на тое, што гэтая Кніга дае нам Божае святло, якое рассейвае цемру гэтага свету. Безумоўна, дома — у малым Касцёле — недапушчальна размяшчаць неадпаведныя выявы і фотаздымкі, асабліва парнаграфічныя, што, на жаль, здараецца.
Рэлігійную атмасферу ў нашым доме стварае таксама хрысціянскае прывітанне пры ўваходзе ці выхадзе з дому.
Езус Хрыстус сказаў: «Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».[4] Наш клопат пра рэлігійны дэкор і хрысціянскі побыт у доме не мелі б сэнсу без хатняй літургіі. Выраз «у імя Маё» азначае, што сямейная сустрэча павінна мець рэлігійны характар. Рэлігійны дэкор таксама не меў бы сэнсу, калі б гэтая хатняя літургія не садзейнічала б таму, што члены сям'і дзякуючы ёй клапоцяцца пра святыню сваіх сэрцаў.[5]
Як у парафіяльнай святыні за літургію адказвае святар, так за хатнюю літургію адказваюць бацька і маці. У першую чаргу бацькі выконваюць святарскую ролю ў адносінах да саміх сябе, стараючыся ўзаемна дапамагаць адно аднаму ў дасягненні найвышэйшага шчасця — збаўлення.[6]
У дачыненні да дзяцей бацькі падзяляюць паміж сабою святарскую ролю ўласцівым для сябе чынам: бацька фармуе ўнутраную паставу дзіцяці, уздзейнічаючы на яго розум і волю; маці ўплывае на яго пачуццёвы свет і фармуе яго. Таму жанчына звычайна не ў стане адна належным чынам выхаваць дзіця, бо не заўсёды ўмее ставіць перад ім высокія патрабаванні. Бацькі з'яўляюцца святарамі ў адносінах да дзяцей перадусім тады, калі іх вера пранікае ў кожную сферу жыцця. Аднак, каб для гэтага ім хапала духоўных сілаў, неабходна развіваць ў сям'і хатнюю літургію, увесці ў штодзённае жыццё сям'і малітву.[7]
[1] Артуро Каттанео, БРАК: ДАР И СЛУЖЕНИЕ. Заметки о том, как подготовиться к браку и о том, как сохранить его молодость, у: http://www.agnuz.info/tl_files/library/books/kattaneo_brak/index.htm.
[2]Кампендый Катэхізіса Каталіцкага Касцёла350.
[3]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 93.
[4]Мц 18, 20.
[5]Артуро Каттанео, БРАК: ДАР И СЛУЖЕНИЕ. Заметки о том, как подготовиться к браку и о том, как сохранить его молодость, у: http://www.agnuz.info/tl_files/library/books/kattaneo_brak/index.htm.
[6]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.
[7]Б. Сайнок, Пакліканыя да любові, с. 94.
Заглянуць глыбей у праблему апладнення in vitro
Автор Кс. Алег КудэркаБацька, маці і дзіця — найвялікшая задума Стварыцеля
Автор Віталь БулыгаСёння сучасная беларуская сям’я характарызуецца такімі крызіснымі праявамі, як: зніжэнне нараджальнасці і павышэнне смяротнасці, рост колькасці сем’яў групы рызыкі ці няшчасных сем’яў, зніжэнне ўзроўню здароўя, рост разводаў, няпоўных сем’яў, высокая лічба абортаў.
Але ў самым эпіцэнтры па-ранейшаму застаюцца наступныя палохаючыя канстатацыі фактаў пра тое, што традыцыйнае бацькоўства і мацярынства, а з імі і традыцыйная сям’я, знікнуць, стануць проста часткай нашай гісторыі. Сучаснае бацькоўства знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Але чаму? Таму што бацькоўства, першым чынам, адносіцца да адказнасці. Сёння адказныя за выхаванне сыноў таты ўключаюцца ў дадзены працэс ці вельмі мала, ці тады, калі ўжо позна. Хлопцаў, а затым мужчын, не вучаць патрабавальнасці да сябе. Потым такі малады чалавек ахвотна здымае з сябе адказнасць за свае ўчынкі, галоўным чынам сексуальныя. Бо бацькоўства — гэта не згода на адказнасць. Пакліканне да бацькоўства можа нарадзіцца тады, калі муж гладзіць па жывоціку цяжарную маму яго дзіцяці. Дзіця змяняе мужчыну з моманту зачацця, менавіта тады нараджаецца яго бацькоўства.
Сёння адносна бацькоўства існуе адна з самых палохаючых крайнасцяў. Па шматлікіх прычынах зачатае дзіця становіцца вялікім клопатам для бацькі, таму што «не час», «не гатовы», «не стаў трывала на ногі», «не пасадзіў яшчэ дрэва і не пабудаваў хаты»… Тыповая пагроза для мужчыны з’яўляецца тады, калі муж сутыкаецца з перспектывай нараджэння дзіцяці і імкнецца ўхіліцца як ад абавязкаў мужа, так і ад абавязкаў бацькі.
Кажучы пра мацярынства, мімаволі ўспамінаецца дзяцінства! Менавіта пра дзяцінства мы часцей за ўсё ўспамінаем з усмешкай на твары. Слова «мама» ў кожнага з нас асацыіруецца са словам «любоў». Мама дорыць нам любоў і разуменне, прышчапляе працавітасць і павагу да іншых людзей, дзякуючы яе клопатам мы становімся такімі, якія мы ёсць, і таму трэба як мага часцей успамінаць пра сваіх бацькоў і дзякаваць ім за любоў і працу па выхаванню.
У школе на ўроках мовы нас вучылі, што дзеяслоў — гэта слова, якое азначае дзеянне, а «любіць» — гэта дзеяслоў. Любіць — гэта не тое, што можна чакаць ці даць іншаму чалавеку, проста пра гэта падумаўшы. Любоў — гэта дзеянне, учынак. Толькі ўчынак, «наскрозь прасякнуты любоўю», з’яўляецца эфектыўным лекам ад зла і нянавісці. Такі ўчынак змяняе гісторыю, сцірае бар’еры паміж людзьмі, нясе павагу, блакіруе нянавісць і агрэсію. Учынак, які з’яўляецца плёнам любові, ужо сам па сабе асэртыўны, а значыць жаданы і заўгодны Богу. Такі ўчынак — гэта «добрая справа», а як мы ведаем з Бібліі, «адна добрая справа пакрывае мноства грахоў».
Любіць нас усіх вучыць і вучыла першая настаўніца ў жыцці кожнага дзіцяці — яго матуля. Для кожнага з нас мама з’яўляецца, перш за ўсё, той жанчынай, якая нас нарадзіла. Сувязь паміж мамай і дзіцем — адна з самых магутных і непарыўных.
Пакліканне жанчыны да мацярынства і нараджэння ставяць яе на наступнае ганаровае месца пасля шлюбу, у сітуацыю быцця адзіным чалавекам у жыцці іншага чалавека, дзіцяці. Быць матуляю, у сэнсе нараджэння новага чалавека, надае жанчыне адмысловую добрую якасць, бо толькі яна здольная і пакліканая да непасрэднай перадачы жыцця.
Павага да жанчыны-маці захавалася галоўным чынам у тых дзяржавах, дзе кожнае новае жыццё прымаецца як найвялікшае благаслаўленне. Толькі жанчына здольная нарадзіць дзіця, а значыць, да кожнай маці мы проста абавязаны праяўляць найвялікшую павагу.
Сучасная тэндэнцыя, накіраваная супраць жыцця зачатага дзіцяці, пагражае мацярынству. Да гэтага вядзе недаацэньванне такой натуральнай функцыі кожнай жанчыны, як нараджэнне дзяцей. Бо ўсё часцей зачатае дзіця становіцца «наступствам» сексуальнага жыцця жанчыны і, як следства, губляе сваю каштоўнасць пад гнётам матэрыяльнага дабрабыту, кар’еры, жадання распараджацца ўласным целам…
Тут вельмі важную ролю мае гатоўнасць мужа і жонкі да адказнага падыходу да шлюбу і, як следства, да адказнага бацькоўства і мацярынства. Варта заўважыць, што «адказнае бацькоўства і мацярынства» — гэта найперш вынік духоўнасці сям’і, і толькі затым — псіхалагічных заканамернасцяў сямейнай сістэмы. З’яўленне дзяцей дыяметральна процілегла змяняе сітуацыю мужа і жонкі і іх штодзённы стыль жыцця. Цяпер яны ўдваіх становяцца перад абліччам вельмі важных і цяжкіх заданняў. Маці і бацька павінны знайсці ў сабе сілы для выканання такога вельмі важнага задання, як нараджэнне і выхаванне дзяцей. Небяспекі і цяжкасці з’яўляюцца тады, калі муж і жонка — а цяпер ужо і бацькі — не спрабуюць ці не ўмеюць па-даросламу і годна выконваць гэтыя новыя заданні і абавязкі.
Аборт становіцца крыніцай крызісу сям’і. З’яўляецца ён актам, накіраваным супраць любові, без якой немагчыма жыць і без якой не можа функцыянаваць ніводная група, ніводная супольнасць, ніводная сям’я. Без любові жыццё чалавека губляе ўсялякі сэнс. Чалавек адчувае сябе сталым і рэалізуецца, калі мае здольнасць адкрыцця сябе для іншых, будуе міжчалавечую гармонію і давер, што выяўляецца, перш за ўсё, у зачацці дзіцяці, якому муж і жонка даюць жыццё і магчымасць гарманічнага развіцця. Аборт усё гэта знішчае… А калі няма дзіцяці, то няма добрага ўчынку, няма добрага ўчынку — няма любові. Калі няма любові, то няма ні мацярынства, ні бацькоўства, таму што няма сям’і. Бо так уладкавана Богам, што ўсё пачынаецца з сакрамэнту шлюбу — з сям’і.
Дык любіце ж адно аднаго!
{jcomments on}
Неабходна, каб сужэнцы прызналі свае абавязкі перад Богам і адно перад адным, перад сям'ёй і грамадствам, з належным захаваннем парадку рэчаў і іерархіі каштоўнасцяў.
З сакрамэнтальнага сужэнства ўзнікае сям'я. Пасля заключэння сакрамэнту Сужэнства муж і жонка павінны забыць пра існаванне слова «я». Цяпер найбольш адпаведным для іх выразам будзе «мы». Сям'я з'яўляецца адной цэлай супольнасцю, якая злучана моцай Божай. Сям'я - гэта супольнасць асобаў, для якіх уласцівым спосабам існавання - сумеснага існавання - з'яўляецца «камунія»: communio personarum. У гэтым праяўляецца таксама, з улікам усёй бытавой дыспрапорцыі, падобнасць да Боскага «Мы» (...). Сям'я бярэ пачатак з такой сужэнскай супольнасці, якую Другі Ватыканскі Сабор называе «Саюзам». У гэтым саюзе мужчына і жанчына «узаемна аддаюцца адно аднаму і прымаюць адно аднаго» [1]. Касцёл - гэта супольнасць Божага люду, якая складаецца з паасобных сакрамэнтальных сем'яў. Сям'я - гэта Хатні Касцёл, сямейны Касцёл, Касцёл у мініяцюры. Сям'я як актыўная і жывая клетка веруючых людзей удзельнічае ў будаўніцтве паўсюднага Касцёла. Праз добрае хрысціянскае жыццё, праз штодзённае выкананне запаведзяў Божых хрысціянская сям'я становіцца відавочным знакам паяднання Хрыста - Бога з людзьмі.
Хрысціянская сям'я павінна выканаць чатыры асноўныя задачы:
- Ствараць супольнасць асобаў.
- Служыць жыццю.
- Удзельнічаць у развіцці грамадства.
- Удзельнічаць у жыцці і місіі Касцёла[2].
Пералічаныя задачы з'яўляюцца вельмі важнымі і актуальнымі для ўсіх сакрамэнтальных сем'яў, якія складаюць партыкулярны Касцёл на Беларусі.
Матэрыял паводле Божая візія сужэнства і сям’і. сінадальная душпастырская дапамога для нарачоных, Мінск 1998