
Адмін
Рэдакцыя сайта
25 звычайная нядзеля (24 верасня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу, ва ўрачыстасць святых Арханёлаў Міхала, Рафала і Габрыэля, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У наступную нядзелю распачнём месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі Ружанцовай. Пасля Святой Імшы ў 10.00, адбудзецца першае Ружанцовае Набажэнства пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Урокі рэлігіі распачнуцца з суботы 6 кастрычніка. Пры выхадзе з касцёла можна ўзяць анкету ўдзельніка катэхізацыі, запоўніць і з ёй прыйсці на першыя заняткі.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
24 звычайная нядзеля (17 верасня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу а 9.00. У аўторак і чацвер а 18.00. У суботу а 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю а 10.00, 12.00 і 18.00.
Абразы ў нашай парафіі будуць знаходзіцца да суботы 23 верасня. У суботу а 10-й гадзіне ў святыні адбудзецца святая Імша падзякі і пасля ўрачыстае перанясенне. Просьба, каб з тых груп, хто сустракаў абразы, вызначыць па двое, якія перанясуць іх з касцёла ў аўтамабіль.
Копіі цудадзейных абразоў застануцца ў нашым горадзе яшчэ на тыдзень. Пасля касцёла яны будуць даступныя для наведвання жыхарам і гасцям горада ў вілейскім краязнаўчым музеі імя Нікадзіма Сілівановіча да канца месяца. Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў наступную суботу а 14.00. На адкрыццё выставы шчыра запрашаем усіх парафіянаў.
Дзякуем за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
23 звычайная нядзеля (10 верасня 2023 г.)
Панядзелак, 11 верасня
17.45 – збор тых, хто панясе абразы ў працэсіі. Строімся па 4 чалавекі. Апранаемся сціпла і ўрачыста.
18.00 – сустрэча копій цудадзейных абразоў Маці Божай і працэсія
18.30 – Святая Імша
Аўторак, 12 верасня
ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ:
ФУНДАТАРАЎ СВЯТЫНІ, АХВЯРАДАЎЦАЎ, ДАБРАДЗЕЯЎ І ЎСІХ ПАРАФІЯНАЎ
11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
12.00 – Святая Імша ў інтэнцыі памерлых фундатараў святыні, ахвярадаўцаў, дабрадзеяў і ўсіх парафіянаў (складковая)
15.00 - выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
17.30 – нешпары за памерлых
18.00 – Святая Імша ў інтэнцыі памерлых з нашых сем’яў і
парафіянаў (складковая)
Серада, 13 верасня
ДЗЕНЬ ПАКАЯННЯ І ПЕРАПРАШЭННЕ ЗА ЎЛАСНЫЯ ГРАХІ, ГРАХІ НАШЫХ СЕМ’ЯЎ
І ПАРАФІЯЛЬНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
12.00 – Святая Імша
15.00 - выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
18.00 – Святая Імша
19.00 - Крыжовы Шлях
Чацвер, 14 верасня
УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА
ДЗЕНЬ ПАДЗЯКІ ЗА АТРЫМАНЫЯ ЛАСКІ Ў СВЯТЫНІ І ДЗЕНЬ ПРОСЬБАЎ АБ ДАЛЕЙШАЕ БЛАГАСЛАВЕННЕ
11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
12.00 – Святая Імша (інтэнцыі падзякі і просьбаў)
15.00 - выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
18.00 – Святая Імша (інтэнцыі падзякі і просьбаў)
У пятніцу ў 9.00.
У суботу ў 10.00 (за памерлых).
У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Дзякуем за працу, малітвы і ахвяраванні.
Праграма юбілейных урачыстасцяў
Праграма юбілейных урачыстасцяў
Вілейка, 11-14 верасня 2023г.
Панядзелак, 11 верасня
18.00 – сустрэча копій цудадзейных абразоў Маці Божай і працэсія
18.30 – Святая Імша
Аўторак, 12 верасня
ДЗЕНЬ МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ:
ФУНДАТАРАЎ СВЯТЫНІ, АХВЯРАДАЎЦАЎ, ДАБРАДЗЕЯЎ І ЎСІХ ПАРАФІЯНАЎ
11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
12.00 – Святая Імша ў інтэнцыі памерлых фундатараў святыні, ахвярадаўцаў, дабрадзеяў і ўсіх парафіянаў (складковая)
15.00 - выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
17.30 – нешпары за памерлых
18.00 – Святая Імша ў інтэнцыі памерлых з нашых сем’яў і
парафіянаў (складковая)
Серада, 13 верасня
ДЗЕНЬ ПАКАЯННЯ І ПЕРАПРАШЭННЕ ЗА ЎЛАСНЫЯ ГРАХІ, ГРАХІ НАШЫХ СЕМ’ЯЎ
І ПАРАФІЯЛЬНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
12.00 – Святая Імша
15.00 - выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
18.00 – Святая Імша
19.00 - Крыжовы Шлях
Чацвер, 14 верасня
УРАЧЫСТАСЦЬ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА
ДЗЕНЬ ПАДЗЯКІ ЗА АТРЫМАНЫЯ ЛАСКІ Ў СВЯТЫНІ І ПРОСЬБАЎ АБ ДАЛЕЙШАЕ БЛАГАСЛАВЕННЕ
11.00 – выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
12.00 – Святая Імша (інтэнцыі падзякі і просьбаў)
15.00 - выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта, адарацыя
18.00 – Святая Імша (інтэнцыі падзякі і просьбаў)
22 звычайная нядзеля (3 верасня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і сераду ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У пятніцу 8 верасня, ва ўрачыстасць Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
Інтэнцыяй брацтва Жывога Ружанца на месяц верасень будзе малітва аб пашырэнні культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў нашай парафіі.
Святкаваць Юбілей нашага касцёла мы распачнём 11 верасня і завершым 14 верасня ў 18.00 Святой Імшой, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з запрошанымі святарамі. У панядзелак, 11 верасня, у 18.00 у нашую парафію прыбудуць копіі цудоўных Абразоў Маці Божай са святых месцаў Беларусі, і таксама з Вострай Брамы, Яснай Гары і Аглоны. Урачыстым прывітаннем Абразоў мы распачнём нашае парафіяльнае свята, якое будзе працягвацца тры дні.
У сераду, пасля Святой Імшы на 9.00, адбудзецца генеральная ўборка касцёльнай тэрыторыі. Вялікая просьба дапамагчы ў працах як жанчын, так і мужчын. З сабою можна ўзяць шчоткі, венікі, а таксама ножыкі для ачысткі тратуарнай пліткі ад травы. Вялікая просьба зразумець патрэбу і дапамагчы ў гэтых працах.
Заняткі па рэлігіі распачнуцца 7 кастрычніка. Дакладны расклад заняткаў будзе пададзены за тыдзень да пачатку катэхізацыі. Анкету ўдзельніка трэба будзе запоўніць бацькамі на першым уроку.
У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
21 звычайная нядзеля (27 жніўня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 9.00.
У першую пятніцу верасня Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 8.00 і 17.00, Святая Імша ў 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
3 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прыналежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Святкаваць Юбілей нашага касцёла мы распачнём 11 верасня і завершым 14 верасня ў 18.00 Святой Імшой, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з запрошанымі святарамі. У панядзелак, 11 верасня, у 18.00 у нашую парафію прыбудуць копіі цудоўных Абразоў Маці Божай са святых месцаў Беларусі, і таксама з Вострай Брамы, Яснай Гары і Аглоны. Урачыстым прыветаннем Абразоў мы распачнём нашае парафіяльнае свята, якое будзе працягвацца тры дні.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
20 звычайная нядзеля (20 жніўня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак и чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
26 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
3 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Святкаваць Юбілей нашага касцёла мы распачнём 11 верасня і завершым 14 верасня ў 18.00 Святой Імшой, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з запрошанымі святарамі. У панядзелак, 11 верасня, у 18.00 у нашую парафію прыбудуць копіі цудоўных Абразоў Маці Божай са святых месцаў Беларусі, і таксама з Вострай Брамы, Яснай Гары і Аглоны. Урачыстым прывітаннем Абразоў мы распачнём нашае парафіяльнае свята, якое будзе працягвацца тры дні. Падрабязная праграма будзе пададзена крыху пазней.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
19 звычайная нядзеля (13 жніўня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у 12.00 і 18.00. Пад час кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне садавіны і гародніны. У чацвер у 18.00. У суботу ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
26 жніўня, у суботу, запрашаем дзяцей, моладзь, дарослых, малітоўныя групы, міністрантаў, хор, школьнікаў і студэнтаў паехаць у Будслаў, каб маліцца каля абраза Маці Божай і прасіць Бога аб благаславенне праз Яе заступніцтва на новы навучальны год. Выезд з Вілейкі цягніком у 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Будслаў. Вяртаемся ў Вілейку вечарам.
3 верасня, у нядзелю, у 10.00 распачнём новы школьны навучальны год з асвячэннем школьных прынадлежнасцяў і індывідуальным благаславеннем. Запрашаем школьнікаў з бацькамі, а таксама настаўнікаў і выхаваўцаў.
Святкаваць Юбілей нашага касцёла мы распачнём 11 верасня і завершым 14 верасня ў 18.00 Святой Імшой, якую ўзначаліць Мітрапаліт Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі разам з запрошанымі святарамі. У панядзелак, 11 верасня, у 18.00 у нашую парафію прыбудуць копіі цудоўных Абразоў Маці Божай са святых месцаў Беларусі, і таксама з Вострай Брамы і Яснай Гары. Урачыстым прыветаннем Абразоў мы распачнём нашае парафіяльнае свята, якое будзе працягвацца тры дні. Падрабязная праграма будзе пададзена крыху пазней.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
13-18 звычайная нядзеля (2, 9, 16, 23, 30 ліпеня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і 18.00.
У нядзелю, 23 ліпеня, у 19.00 на цэнтральнай плошчы горада, адбудзецца асвячэнне аўтамабіляў і малітва за вадзіцеляў з нагоды ўспаміну св. Крыштафа.
Дзякуем за ўсе ахвяраванні на рамонт касцёла, за ахвяраванні на ўтрыманне святыні, за працу і малітвы. Няхай Езус Хрыстус адорыць вас сваімі ласкамі!
12 звычайная нядзеля (25 чэрвеня 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: Панядзелак у 9.00, аўторак у 9.00 і 18.00, сераду ў 8.00 (з удзелам пілігрымаў са Смаргоні) і ў 9.30 (з удзелам пілігрымаў з Маладзечна). У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую святых Апосталаў Пятра і Паўла, у 12.00 і 18.00. У пятніцу не будзе. У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.
Праграма фэсту ў Будславе
30 чэрвеня, пятніца
18.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў
23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і Святая Імша
1 ліпеня, субота
10.00 — сустрэча Папскага легата арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці
11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Папскі легат арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)
Плануем у гэтым годзе аднадзённую пілігрымку ў Будслаў. 30 чэрвеня цягніком пад’езжаем да Крывічоў, далей ідзём пешшу.
Што павінен ведаць пілігрым:
Выезд з Вілейкі ў 8.55. Набываем самастойна білет да станцыі Крывічы. Прыбываем у Крывічы ў 9.35. Непатрэбныя рэчы перагружаем у аўтамабіль. Строімся ў калону і вырушаем у бок Будслава. Вяртанне да дому кожны абдумвае самастойна.
Мець з сабою:
Заплечнік з вадою, Ружанец, спеўнік нашай парафіі, дажджавік, сухпаёк, карымат (пасцілка, дыванок, каб сядаць падчас прыпынкаў), індывідуальную аптэчку (асабліва супраць мазалёў).
Апранаемся: сціпла (не можа быць кароткіх шортаў і адкрытых маек). Галаўны ўбор. Абутак разношаны. Бяром з сабою хустачку пілігрыма з мінулых гадоў (ярка-лімонны колер). Хто не мае такой хустачкі, таму будзе пазычана на час пілігрымкі і фэсту.
Бяром рэчы неабходныя на фэсце ў Будславе (святочнае адзенне, цёплыя рэчы і штосці на выпадак дажджу).
Сёння адбываецца запіс пілігрымаў. Запісваемся каля бочнага алтара Маці Божай.
27 чэрвеня, у аўторак, на 18.00 у Вілейку прыбудуць пілігрымы са Смаргоні. А нам трэба дапамагчы пілігрымам адпачнуць для далейшай дарогі ў Будслаў. Вялікая просьба, запрасіць у свой дом пілігрымаў на начлег.
Плануем аўтобусную паездку ў Будслаў на фэст. Выезд 30 чэрвеня, у пятніцу, у 16.30 і вяртаемся ноччу, пасля Святой Імшы апоўначы. Кошт 18 руб. Запісваемся каля кніжнага кіоска.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.