background
Адмін

Адмін

Рэдакцыя сайта
 

З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:

У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 10.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 9.00 і 17.00.

Вялікі Чацвер

19.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.

Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.

У 14.15 - Крыжовы Шлях

У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці

З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

19.00 – Літургія Мукі Панскай

Вялікая Субота

Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 15.30 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі. На вёсках: 14.00 – Лыцавічы, 14.15 – Муляры. Пастараемся, каб стравы, якія будзем прыносіць для асвячэння знаходзіліся ва ўпрыгожаных кошыках.

21.00 – Пасхальная вігілія. У часе Пасхальнай урачыстай літургіі адбудзецца аднаўленне хросту, таму на гэтую частку нам спатрэбяцца свечкі. Таксама ў Вялікую Суботу прынясём з сабою ваду для асвячэння.

Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана

7.00 – Рэзурэкцыйная ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00 – з удзелам дзяцей.

Панядзелак у актаве Пасхі   Св. Імша ў 12.00 і 18.00.

Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў панядзелак 11.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.

Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

На гэтым тыдні: Святая Імша у панядзелак і аўторак у 10.00 і 18.00. У сераду Святая Імша раніцай у 10.00 і вечарам распачнууца вялікапосныя рэкалекцыі:

Серада, 24.03

17.00 – Споведзь

17.30 – Песні Жальбы

18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

Чацвер, 25.03

УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА

11.30 – Споведзь

12.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

17.00 – Споведзь

17.30 – Песні Жальбы

18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

Пятніца, 26.03

9.00 – Споведзь

10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

17.00 – Споведзь

17.30 – Песні Жальбы

18.00 – Крыжовы Шлях (праводзіць рэкалекцыяніст), з абрадамі Святой Камуніі

Субота, 24.03

9.00– Споведзь

10.00– Святая Імша за памерлых і рэкалекцыйная навука)

У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.

Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 17.00 – катэхеза для дзяцей, 17.45 – Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей і 18.10 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.

Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.

У кіосках можна набываць пасхальныя святочныя рэчы.

Сёння пры выхадзе з касцёла будуць збірацца дадатковыя ахвяраванні, якія прызначацца на пасхальныя дэкарацыі, кветкі да гробу Пана і на алтары, а таксама на сімвалічныя падарункі для дзяцей. Дзякую за зразуменне!

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу, урачыстасць абавязковая Святога Юзафа, апекуна Найсвяцейшай Панны Марыі Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Пасля вячэрняй Святой Імшы – Крыжовы Шлях. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.15 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы: Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

У Вялікім Посце нас абавязвае: Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах. Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў. Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 24 па 27 сакавіка (серада, чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.

З’явіўся новы нумар часопіса Ave Maria. У кіосках можна набываць пасхальныя святочныя рэчы.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.15 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы: Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00. У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

У Вялікім Посце нас абавязвае: Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах. Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў. Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 24 па 27 сакавіка (серада, чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.

Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на сакавік: молімся за нашыя парафіяльныя сем"і, а таксама за сем"і нашага горада, каб кожнае зачатае дзіця магло нарадзіцца на свет.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. Пастараемся, каб збірацца ўсёй парафіяй і цэлымі сем’ямі на гэтае набажэнства. Крыжовы Шлях дае магчымасць не толькі добра падрыхтавацца да найбольшай хрысціянскай урачыстасці Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста, але і навучыцца належна перажываць дзень Мукі і Смерці Езуса Хрыста. У Вялікім Посце па пятніцах мы не толькі ўстрымліваемся ад мясных страваў, але гэтае ўстрыманне дапоўняем разважаннямі пра Цярпенні Езуса Хрыста і малітвай.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.15 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

У Вялікім Посце нас абавязвае: Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах. Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў. Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.

Гэты перыяд нас абавязвае, каб духоўнасць і рэлігійнасць паставіць на першае месца. Быць дакладнымі ў выкананні Трэцяй Божай Запаведзі: ПАМЯТАЙ ДЗЕНЬ СВЯТЫ СВЯТКАВАЦЬ і Першага Касцёльнага Наказу: У НЯДЗЕЛІ І ПРАДПІСАНЫЯ СВЯТЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У СВЯТОЙ ІМШЫ І НЕ РАБІЦЬ НЕАБАВЯЗКОВАЙ ПРАЦЫ.     

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 24 па 27 сакавіка (серада, чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. Пастараемся, каб збірацца ўсёй парафіяй і цэлымі сем’ямі на гэтае набажэнства. Крыжовы Шлях дае магчымасць не толькі добра падрыхтавацца да найбольшай хрысціянскай урачыстасці Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста, але і навучыцца належна перажываць дзень Мукі і Смерці Езуса Хрыста. У Вялікім Посце па пятніцах мы не толькі ўстрымліваемся ад мясных страваў, але гэтае ўстрыманне дапоўняем разважаннямі пра Цярпенні Езуса Хрыста і малітвай. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях, які праводзяць дзеці і ў 18.15 – Святая Імша.

У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:

Крыжовая Дарога з 9.00 і 17.20.

Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.

У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.

У Вялікім Посце нас абавязвае:  Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах. Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў.

Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.

Гэты перыяд нас абавязвае, каб духоўнасць і рэлігійнасць паставіць на першае месца. Быць дакладнымі ў выкананні Трэцяй Божай Запаведзі: ПАМЯТАЙ ДЗЕНЬ СВЯТЫ СВЯТКАВАЦЬ і Першага Касцёльнага Наказу: У НЯДЗЕЛІ І ПРАДПІСАНЫЯ СВЯТЫ ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У СВЯТОЙ ІМШЫ І НЕ РАБІЦЬ НЕАБАВЯЗКОВАЙ ПРАЦЫ.     

Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 24 па 27 сакавіка (серада, чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).

Наведванне хворых, састарэлых і тых хто знаходзіцца на самаізаляцыі 24 і 26 сакавіка.

Новыя часопісы AVE MARIA і НАША ВЕРА.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Суббота, 13 Февраль 2021 20:02

6 звычайны тыдзень (14 лютага 2021 г.)

На гэтым тыдні: Святая Імша ў панядзелак і аўторак у 10.00. У Папяльцовую сераду распачынаем Вялікі Пост, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святкавання Вялікадня.

У папяльцовую сераду набажэнствы адбудуцца: у 11.00 - Крыжовы Шлях, у 12.00 - Святая Імша, у 17.30 - Песні Жальбы, у 18.00 - Святая Імша. Падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца абрад пасыпанне галоў попелам, як знак пакаяння і гатоўнасці змяніць сваё жыццё. Таксама ў гэты дзень нас абавязвае сціслы пост. Сціслы пост азначае, што на працягу дня можна паесці посную ежу раз дасыта і два разы лёгка.

Прыпамінаем, што ў часе Вялікага посту належыць як мага больш часу прысвяціць для малітвы і роздуму над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Трэба зрабіць канкрэтныя пастановы і пасля іх рэалізаваць. Таксама будзем старацца, каб не арганізоўваць і не прымаць удзел у вяселлях і гучных забавах. Кожную пятніцу нас абавязвае ўстрыманне ад ужывання мясных страваў. Таксама перад Святой Імшой кожны дзень будуць праводзіцца набажэнствы Крыжовай Дарогі, раніцай з 9.00 і вечарам з 17.20.

Кожны дзень у Вялікім посце ў 15.00 будзе адбывацца набажэнства Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У чацвер Святая Імша ў 10.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 10.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях. Пятніца – гэта дзень мукі і смерці Пана Езуса, таму ў Вялікім Посце гэты дзень мае асаблівы характар. Прыложым намаганні, каб у гэты вечаровы час сабрацца ўсім разам і прайсці слядамі Езуса Хрыста да Галготы, да месца нашага збаўлення.

У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых).

У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, у 17.00 – катэхеза для дзяцей і школьнай моладзі, у 17.45 – Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей і ў 18.15 – Святая Імша.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

Суббота, 06 Февраль 2021 17:57

5 звычайны тыдзень (7 лютага 2021 г.)

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: Ад панядзелка да суботы ў 10.00. Толькі ў чацвер, 11 лютага, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, і гэты дзень адзначаецца як Сусветны Дзень хворых. Святая Імша ў 12.00 і 18.00 - будзе цэлебравацца аб Божае благаславенне і дар здароўя. Ужо можна пераказваць карткі з інтэнцыямі ў сакрыстыю. Таксама падчас Святой Імшы на 12.00 і 18.00 будзе ўдзелены Сакрамэнт Намашчэння хворых. Гэты Сакрамэнт можа прыняць кожны, хто патрабуе здароўе душы альбо цела, і будзе адпаведна падрыхтаваны. Перад прыняццем гэтага Сакрамэнта належыць пабыць у Споведзі. Выставенне Найсвяцейшага Сакрамэнта і Споведзь з 11.00 і 17.00.

У наступную нядзелю Святая Імша ў 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па нядзелях у 17.00 у касцёле.

Можна узяць Хлеб Святой Агаты (на алтары Найсвяцейшай Панны Марыі Безупыннай Дапамогі) і набыць Грамнічныя свечкі.

Інтэнцыя Брацтва Жывога Ружанца на люты: Молімся за сем’і нашай парафіі, асабліва за тыя, якія перажываюць крызіс, якім пагражае развод.

У кіёсках новы часопіс ДЫЯЛОГ.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак і чацвер у 10.00.

У аўторак, 2 лютага, свята ахвяравання Пана, альбо Маці Божай Грамнічнай. Святая Імша ў 12.00 і ў 18.00. У часе гэтага свята мы будзем успамінаць, той дзень калі Марыя і Святы Юзаф ахвяравалі Дзіцятка Езус Пану Богу ў Святыні Ерузалемскай. Паводле трыдыцыі падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне грамнічных свечак і працэсія па касцёлу з асвечанымі свечкамі. Просьба забяспечыць свечкі, каб воск не капаў на падлогу касцёла. Грамнічныя свечкі захоўваюцца ў хрысціянскіх дамах, запальваюцца ў часе малітвы, калі існуе небяспека, хвароба, жыццёвыя цяжкасці. Таксама, згодна са шляхетнай традыцыяй, запаленую свечку падаём у руку чалавека, які памірае. Ахвяраванні за свечкі, якія мы набываем у касцёле, выкарыстоўваюцца для ўтрымання святыні, Божага Дому.

У сераду, 3 лютага, успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. У гэты дзень адбудзецца асвячэнне свечак і блаславенне імі ў гонар святога Блажэя, які з’яўляецца заступнікам у Бога для тых, хто мае хваробы горла.

У пятніцу, 5 лютага, успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Хрысціянская традыцыя перадала нам веру ў тое, што св. Агата з’яўляецца асаблівай заступніцай перад Богам пры небяспецы пажару. У гэтым дні падчас кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне хлеба, вады і солі, каб заступніцтва святой Агаты ахоўвала нас ад розных небяспекаў, а асабліва ад бедства агню.

У суботу, за памерлых, у 10.00. У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па нядзелях у 17.00 у касцёле.

У панядзелак, пасля Святой Імшы на 10.00, адбудзецца разборка калядных дэкарацый у нашым касцёле. Просьба, хто зможа, дапамагчы ў гэтых працах. Патрэбныя і мужчынскія рукі, і жаночыя.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

 

Святая Імша на гэтым тыдні адбудзецца ў наступным парадку: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 10.00. У аўторак і чацвер у 18.00. У суботу, за памерлых, у 10.00

У наступную нядзелю: 10.00, 12.00 і ў 18.00.

На гэтым тыдні: У панядзелак – свята навяртання св. Паўла, Апостала. У аўторак – успамін святых Цімафея і Ціта, біскупаў. У чацвер – успамін св. Тамаша Аквінскага.

Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбываюцца па нядзелях у 17.00 у касцёле.

Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.

 

БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ СЕМ’ЯЎ

У аўторак развіталіся з сакрыстыянінам Цікота Зенонам.