
Катэхеза (32)
Подкатегории

Катэхеза дарослых (18)
“Прыярытэт евангелізацыі і катэхізацыі дарослых знаходзіць сваё абгрунтаванне ў мэтах душпастырства і выхавання. Аб гэтым сведчаць аб першапачатковая традыцыя Касцёла і крыніцы хрысціянскай практыкі евангелізацыйна-катэхетычнай. Чалавек дарослы з'яўляецца першым і асноўным атрымальнікам, а таксама прадметам жыцця і народа Божага”
K. Misiaszek SDB, Katecheza dorosłych
Катэхеза для дарослых – гэта сустрэчы для тых, хто не баіцца шукаць адказаў на пытанні....
Сустракаемся па нядзелях у касцёле ў 17.40 (перад Эўхарыстыяй а 18.00)
Просмотр материалов ...Неабходна, каб сужэнцы прызналі свае абавязкі перад Богам і адно перад адным, перад сям'ёй і грамадствам, з належным захаваннем парадку рэчаў і іерархіі каштоўнасцяў.
З сакрамэнтальнага сужэнства ўзнікае сям'я. Пасля заключэння сакрамэнту Сужэнства муж і жонка павінны забыць пра існаванне слова «я». Цяпер найбольш адпаведным для іх выразам будзе «мы». Сям'я з'яўляецца адной цэлай супольнасцю, якая злучана моцай Божай. Сям'я - гэта супольнасць асобаў, для якіх уласцівым спосабам існавання - сумеснага існавання - з'яўляецца «камунія»: communio personarum. У гэтым праяўляецца таксама, з улікам усёй бытавой дыспрапорцыі, падобнасць да Боскага «Мы» (...). Сям'я бярэ пачатак з такой сужэнскай супольнасці, якую Другі Ватыканскі Сабор называе «Саюзам». У гэтым саюзе мужчына і жанчына «узаемна аддаюцца адно аднаму і прымаюць адно аднаго» [1]. Касцёл - гэта супольнасць Божага люду, якая складаецца з паасобных сакрамэнтальных сем'яў. Сям'я - гэта Хатні Касцёл, сямейны Касцёл, Касцёл у мініяцюры. Сям'я як актыўная і жывая клетка веруючых людзей удзельнічае ў будаўніцтве паўсюднага Касцёла. Праз добрае хрысціянскае жыццё, праз штодзённае выкананне запаведзяў Божых хрысціянская сям'я становіцца відавочным знакам паяднання Хрыста - Бога з людзьмі.
Хрысціянская сям'я павінна выканаць чатыры асноўныя задачы:
- Ствараць супольнасць асобаў.
- Служыць жыццю.
- Удзельнічаць у развіцці грамадства.
- Удзельнічаць у жыцці і місіі Касцёла[2].
Пералічаныя задачы з'яўляюцца вельмі важнымі і актуальнымі для ўсіх сакрамэнтальных сем'яў, якія складаюць партыкулярны Касцёл на Беларусі.
Матэрыял паводле Божая візія сужэнства і сям’і. сінадальная душпастырская дапамога для нарачоных, Мінск 1998
“Сужэнская любоў - знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці.”
Бэнедыкт XVI
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства з’яўлялася святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
У нашай парафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства адбываецца падчас індывідуальных сустрэч з адказнай асобай. Цыкл уключае ў сабе 7 спатканняў, падчас якіх нарачоныя пазнаюць навучанне Касцёла адносна сужэнства і сям’і.
Зацікаўленых просім звяртацца ў канцэлярыю парафіі. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама па тэлефонах: +375296197611 (кс. Аляксандр); +375298809919 (кс. Андрэй)
Запрашаем пазнаёміцца:
Некаторыя адказы на пытанні аб сужэнстве.