Адмін
Рэдакцыя сайта
7 велікодная нядзеля (21 мая 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу ў 9.00 і 18.00. У аўторак і чацвер ў 9.00. У суботу, Імша за памерлых, у 10.00.
У наступную нядзелю адзначым урачыстасць Спаслання Духа Святога (Зялёныя Святы). Святая Імша: у 10.00, 12.00 і 18.00. Да гэтай урачыстасці рыхтуемся праз Навэнну да Духа Святога, якая праводзіцца кожны дзень разам з маёвым набажэнствам.
У наступную нядзелю ў 10.00 адбудзецца ўрачыстасць Першай Святой Камуніі для дзяцей нашай парафіі.
У аўторак у 10.00 альбо ў 16.00 – экзамен для першакамунійных дзяцей.
У суботу ў 15.00 адбудзецца рэпетыцыя перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі і ў 16.00 – Першая Споведзь.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 велікодная нядзеля (14 мая 2023 г.)
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу а 9.00 і 18.00. У аўторак а 9.00. У чацвер, ва ўрачыстасць абавязковую Унебаўшэсця Пана, а 12.00 і 18.00. У суботу, Імша за памерлых, а 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
Апошнія ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 20 мая.
У наступную нядзелю а 10.00 хлопцы, якія на працягу года былі кандыдатымі ўрачыста будуць прынятыя ў міністранты.
У суботу а 16.00 адбудзецца рэпетыцыя перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 велікодная нядзеля (7 мая 2023 г.)
Месяц май прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, калі молімся Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу а 9.00 і 18.00. У аўторак і чацвер а 9.00. У суботу, Імша за памерлых, а 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
Апошнія ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу 20 мая.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
4 велікодная нядзеля (30 красавіка 2023 г.)
Распачынаецца месяц прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У маі кожны дзень пасля Святой Імшы адбываюцца маёвыя набажэнствы, будзем маліцца Літанію да Божай Маці пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак і пятніцу а 9.00 і 18.00. У сераду а 9.00 і 17.00. У аўторак і чацвер а 9.00. У суботу, Імша за памерлых, а 10.00. У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу 6 мая.
Брацтва Жывога Ружанца у маі моліцца за дзяцей, якія пад канец месяца прымуць Першую Святую Камунію, каб заставаліся вернымі Пану Богу і Касцёлу на працягу ўсяго свайго жыцця.
У сераду а 18.00 будзем працягваць працу па добраўпарадкаванні тэрыторыі за касцёлам. Нас чакаюць працы па падрыхтоўцы глебы пад газоны, высейванне травы і пасадка дрэў. Запрашаем на дапамогу мужчын і жанчын. З сабою можна ўзяць лапаты і граблі. Дзякую за зразуменне!
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
3 велікодная нядзеля (23 красавіка 2023 г.)
Святая Імша на гэтым тыдні: У панядзелак, сераду і пятніцу а 9.00. У чацвер а 9.00 і 18.00. У аўторак, дзень успаміну памерлых у велікодным часе. Малітва за памерлых з выпамінкамі адбудзецца а 10.00. Выпамінкі можна пераказваць у сакрыстыю з сёняшняга дня да пачатку Святой Імшы ў аўторак.
У суботу, Імша за памерлых, а 10.00.
У нядзелю расклад Святых Імшаў звычайны: 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца праз суботу 6 мая.
У пятніцу, 28 красавіка, з 17.30 распачнём працу па добраўпарадкаванні тэрыторыі за касцёлам. Першы этап, гэта ачышчэнне газонаў ад пнёў старых дрэў. Каб выканаць гэтыя працы патрэбная дапамога мужчын. Таму, запрашаю на гэтую працу мужчын з лапатамі, сякерамі і піламі. Дзякую за зразуменне!
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
2 велікодная нядзеля (16 красавіка 2023 г.)
Святая Імша ў панядзелак, сераду і пятніцу а 9.00. У аўторак і чацвер а 9.00 і 18.00. У суботу ў 10.00 Імша за памерлых. У наступную нядзелю а 10.00, 12.00 і 18.00.
Урокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў бліжэйшую суботу 22 красавіка згодна з раскладам.
Дзякую за ўсе ахвяраванні, за працу і малітвы якімі вы прычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
6 нядзеля Вялікага Посту - Нядзеля Пальмовая (2 красавіка 2023 г.)
З сённяшняга дня распачынаецца Вялікі Тыдзень перад святам Пасхі. Апошнія тры дні перад Вялікаднем называюцца Пасхальным Трыдыумам. Набажэнствы ў гэтыя дні будуць у наступным парадку:
У Вялікі Панядзелак, у Вялікі Аўторак і Вялікую Сераду ў 9.00 і 18.00. Большасць з парафіянаў ужо паспавядалася ў часе рэкалекцый. Але для тых хто патрабуе споведзі, магчымасць паяднацца з Богам будзе ў панядзелак, аўторак і сераду з 8.30 і 17.00.
Вялікі Чацвер
18.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.
Вялікая Пятніца -- дзень Мукі і Смерці Езуса. У гэты дзень нас абавязвае сціслы пост.
У 14.15 - Крыжовы Шлях
У 15.00 –Вяночак да Божай Міласэрнасці
З 15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
18.00 – Літургія Мукі Панскай
Вялікая Субота
Гэта дзень ціхі і сціплы. Цела нашага Пана знаходзіцца ў магіле. Напрацягу дня ў касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту пры гробе Пана. Асвячэнне велікодных страваў: яйкі, хлеб, святочнае печыва, мяса і соль, адбудзецца ў 8.00, 9.00, 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 і пасля заканчэння Пасхальнай вігіліі.
21.00 – Пасхальная вігілія. У Вялікую Суботу прыносім з сабою ваду для асвячэння.
Нядзеля Змёртвыхпаўствння Пана
7.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Велікодная Св. Імша (будзе цэлебравацца, як складковая за жывых, таму карткі з імёнамі належыць прынесці ў сакрыстыю). Святая Імша ў 12.00 і 18.00.
Панядзелак у актаве Пасхі
Св. Імша ў 12.00 і 18.00.
Наведванне хворых і састарэлых нашай парафіі адбудзецца ў аўторак з 9.00. Пастараемся, каб ніхто з нашых блізкіх родных не застаўся без споведзі на свята Пасхі. Адрасы хворых належыць запісаць у сакрыстыі.
Інтэнцыя для Брацтва Жывога Ружанца на месяц красавік: МОЛІМСЯ АБ УМАЦАВАННІ НАШАЙ ВЕРЫ Ў ЖЫЦЦЁ ВЕЧНАЕ І ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЕ.
Вялікі дзякуй за вашыя малітвы, працу і ахвяры, якімі спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
5 нядзеля Вялікага Посту (26 сакавіка 2023 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша у панядзелак, аўторак і сераду ў 9.00 і 18.00. У чацвер распачнуцца вялікапостныя рэкалекцыі:
Чацвер, 30.03
9.00 і 17.00 – Споведзь
9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.30 – Песні Жальбы
10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
Пятніца, 31.03
9.00 і 17.00 – Споведзь
9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.30 – Песні Жальбы
10.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
18.00 – Крыжовы Шлях (праводзіць рэкалекцыяніст), з абрадамі Святой Камуніі
Субота, 01.04
9.00 і 17.00 – Споведзь
9.00 – Крыжовы Шлях, 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, 17.30 – Песні Жальбы
10.00 і 18.00 – Святая Імша і рэкалекцыйная навука
У наступную нядзелю мы ўшануем урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, у горад дзе Езус памёр для нашага збаўлення. Гэта нядзеля мае назву ПАЛЬМОВАЯ альбо МУКІ ПАНА. У гэты дзень прыходзім да касцёла з вербачкамі, пальмамі, якія будуць асвечаныя і з якімі ў працэсіі будзем вітаць Збаўцу, як жыхары Ерузалема.
Расклад набажэнстваў: у 9.20 – Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша з працэсіяй вакол касцёла, у 12.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу, у 13.00 – Песні Жальбы, у 18.00 – Святая Імша з працэсіяй па касцёлу.
Наведванне хворых перад святам Вялікадня адбудзецца 4 красавіка з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца 15 красавіка.
У чацвер, пасля Святой Імшы на 18.00 адбудзецца ўборка касцёла. Патрэбна і мужчынская сіла, каб перасунуць алтар, спавядніцу і лаўкі, а таксама і жаночыя рукі, каб павыціраць пыл і памыць падлогу ў касцёле.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
4 нядзеля Вялікага Посту (19 сакавіка 2023 г.)
На гэтым тыдні: У панядзелак урачыстасць абавязковая Святога Юзафа, апекуна Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша ў 12.00 і 18.00. Урачыстасць “абавязковая” азначае, што вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы.
Святая Імша ад аўторка да чацверга ў 9.00 і 18.00.
У пятніцу Святая Імша ў 9.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі.
У суботу ўрачыстасць Звеставання Пана. Святая Імша ў 10.00 (за памерлых), 12.00 і 18.00.
У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:
Крыжовая Дарога з 8.00 і 17.20.
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Рэкалекцыі ў Вялікім Посце адбудуцца з 30 сакавіка па 1 красавіка (чацвер, пятніца і субота перад Пальмовай Нядзеляй).
Арганізацыйнае спатканне з бацькамі дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў наступную нядзелю, 26 сакавіка, пасля Святой Імшы на 10.00.
Наведванне хворых перад святам вялікадня адбудзецца 4 красавіка з 9.00. Адрасы запісваем у сакрыстыі.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.
3 нядзеля Вялікага Посту (12 сакавіка 2023 г.)
На гэтым тыдні: Святая Імша ад панядзелка да чацверга ў 9.00 і 18.00. У пятніцу Святая Імша ў 9.00, і вечарам у 18.00 – Крыжовы Шлях з абрадамі Святой Камуніі. У суботу Святая Імша ў 10.00 (за памерлых). У наступную нядзелю: у 9.20 - Песні Жальбы, у 10.00 – Святая Імша, у 11.00 – Крыжовы Шлях, у 12.00 – Святая Імша, у 13.00 – Песні Жальбы, ў 18.00 – Святая Імша.
У Вялікім Посце кожны дзень праводзяцца набажэнствы:
Крыжовая Дарога з 8.00 і 17.20.
Вяночак да Божай Міласэрнасці ў 15.00.
У сераду ў 17.30 – Песні Жальбы.
У Вялікім Посце нас абавязвае:
Устрыманне ад удзелу ў гучных забавах.
Устрыманне кожную пятніцу ад мясных страваў.
Выбар пастаноў, якія нас пазбавяць прызвычаення да зла і дапамогуць весці духоўнае жыццё.
Наступныя ўрокі рэлігіі для дзяцей і моладзі адбудуцца ў суботу.
Дзякую за ахвяраванні, працу і малітвы, якімі вы спрычыняецеся да ўтрымання нашай святыні.