background

"Блізка ля мяне Ты, Пане..."

Давяраць Богу сваё жыццё...

"Я – дарога, праўда і жыццё..."

Яднацца ў адзіным Пану нашым, Езусе Хрысце.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Любіць адзін аднаго любоўю, якою Хрыстос любіць Свой Касцёл.

Праслаўляць Бога ў Яго святыні.

Image 4 title

type your text for 4th image here

Image 4 title
кс. Андрэй

кс. Андрэй

 

 

Калі гаворка ідзе пра справы, звязаныя з сексам, здаецца, што сёння ўжо амаль усе ўсё пра гэта ведаюць. Даўно мінулі тыя часы, калі можна было расказваць дзецям казкі пра бусла і капусту. Сёння ўжо нават малечы ведаюць, што яны прыйшлі на свет з жывоціка сваёй мамы, а апынуліся там таму, што некалі тата вельмі моцна прытуліўся да мамы. Неяк невытлумачальна, менавіта ў выніку гэтага «моцнага прытульвання» маленькае дзіцятка з’явілася пад сэрцайкам мамы. Iкалі малыя дзеці яшчэ чагосьці не ведаюць, то часам альбо бацькі падкінуць ім крыху падрабязнасцяў наконт гэтай таямніцы, альбо дзіця само нешта даведаецца з тэлеперадачы, кнігі ці газеты. Такую «адукацыю», асабліва на тэму «моцнага прытульвання», часта дапаўняюць і равеснікі з дзіцячага садка ці падворка.

Понедельник, 19 Март 2012 19:08

Спартыўныя сустрэчы

 

“Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы і яе маральнага ўдасканалення. Спорт, які кіруецца этычным пачуццём, не толькі спрыяе здароваму ладу жыцця, але і становіцца школай паглыблення гуманістычных і хрысціянскіх каштоўнасцяў

Бэнедыкт XVI

 

Запрашаем усіх жадаючых актыўна правесці час на спартыўныя сустрэчы, арганізаваныя ў нашай парафіі. Спатканні адбываюцца штотыдзень(акрамя вялікіх святаў і ўрачыстасцей), месца правядзення - Фізкультурна-аздараўленчы комплекс(вул. Талстога 55).

Адказны за сустрэчыкс. Андрэй (+375298809919).

 

 

Сустракаемся:

 

 

 

З малодшай групай – у суботу а 19.00.

 

 

 

 

 

 

З старэйшай групай – у нядзелю а 20.00.

 

 

Нашая група ЎКантакце: http://vk.com/club35426561

Воскресенье, 11 Март 2012 19:20

Хто такі міністрант

 

Слова міністрант паходзіць ад лацінскага ,,ministrare”, якое азначае ,,служыць, дапамагаць”. Гэта асаблівы від служэння. Тэрмін ,,міністрант” мае на ўвазе служэнне падчас святой Імшы. Міністрант служыць Богу, калі прыслугоўвае пры алтары, клапоцячыся пра прыгажосць літургіі. Міністрант з’яўляецца памочнікам для святара не толькі падчас Эўхарыстыі, але і іншых літургічных абрадаў і набажэнстваў, сярод якіх на першым месцы стаяць Сакрамэнты. Не менш важным ёсць удзел міністранта ў прыдрыхтоўцы  алтара і ўсяго неабходнага да літургіі.

Міністрант пакліканы да выканання важнай функцыі ў Касцёле: ён павінен сваім жыццём сведчыць аб Богу, павінен маліцца не толькі падчас св. Імшы, але рабіць гэта часцей і заахвочваць іншых да малітвы. Калі ў сям’і не моляцца раніцай ці вечарам, не моляцца перад ядой, то на вас, міністранты, ляжыць абавязак прыпомніць бацькам і родным аб яе вартасці. І напэўна ваш знак крыжа і малітва перад ядой будуць добрым прыкладам для іх. Тое ж можна сказаць пра ранішнюю і вячэрнюю малітвы.

Паводле www.wsd.grodnensis.by і www.kwasowka.grodnensis.by

 

Воскресенье, 11 Март 2012 13:55

Нашы міністранты

 

Нашы сакрыстыяне:

Кажарновіч Віктар 

 Лявошка Вікенцій 

Цікота Зянон 

Варанецкі Міхаіл

Родзевіч Леон 

 

Нашы міністранты: 

Антон Цікота  

Канстанцін Малашка 

Ягор Шырочын

 Мікалай Томкавіч

 Уладзіслаў Балаш

Леанід Малашка

 Павел Клементовіч 

Аляксандр Верамей 

 Дзмітрый Тумаш 

Віктар Пляско 

 Антон Апанасёнак 

 Раман Жураўскі 

Мікіта Зяновіч 

Дзяніс Канецкі

Яўген Бялко

Павел Качкан

Уладыслаў Качан

Даніла Місун

Багдан Канапелька

Кірыл Сюдак

Вадзім Сабыніч

Дзяніс Адарычэнка

Арцём Жураўскі

Аляксей Томкавіч

Дзяніс Супрановіч

Павел Клімовіч

Цімафей Давідовіч

Ўладзіслаў Іўлеў

Арсеній Несцяровіч

Міхаіл Мікалаенка

 

Кандыдаты:

Ян Раманоўскі

Валерый Плюснін

Антон Канапелька

Яўген Зяновіч

Дзмітрый Яркавец

Аляксей Сідзерчык

 

Шчыра дзякуем за служэнне пры алтары і сведчанне жыцця паводле веры.

 

Усіх, хто жадае служыць Богу пры алтары, запрашаем звяртацца да кс. Пробашча.