Версия для печати
Четверг, 17 Декабрь 2015 10:39

Св. Мікалай завітаў у Войстам і Нарач

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

16 снежня Св. Мікалай з Анёлкамі наведаў дзяцей, якія прымаюць удзел у катэхетычных занятках у в. Востам і в. Нарач.

Яшчэ перад нечаканай сустрэчай дзеці зацікавіліся асобай святога біскупа і прасілі настаўніцу па рэлігіі распавесці пра добрага святога больш падрабязна. І як жа дзеці здзівіліся, калі ў другой палове занятку іх наведаў сам Св. Мікалай!  Ён і распавёў дзецям шмат цікавага і, канешне, пакінуў кожнаму падарунак.

Св. Мікалай ведаў, што мноства дзяцей марыць аб розных падарунках і вельмі яго чакае, таму і ў гэтым годзе ён не амінуў маленькіх удзельнікаў катэхезы з в.Нарач і в. Войстам. У перыяд з 6 cнежня і аж да заканчэння перыяду Нараджэння Езуса Хрыста Св. Мікалай нястомна вандруе па розных мясцовасцях са сваімі вернымі памочнікамі Анёлкамі і дорыць людзям дабрыню і радасць.

          Можа і да нас завітае Св. Мікалай? А можа гэта мы павінны стаць такім Св. Мікалаем для кожнага, каго сустракаем, каб штодня дарыць сваё сэрца, сваю любоў і добрыню?!

 


Прочитано 913 раз Последнее изменение Четверг, 17 Декабрь 2015 10:44
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии