Версия для печати
Понедельник, 23 Ноябрь 2015 07:41

Успамін Св. Цэцыліі і свята хору нашай парафіі (+відэа-прэзентацыя хору)

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

 

22 лістапада наш парафіяльны хор адзначыў успамін Св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеву, і 12 гадавіну свайго існавання.

Супольнасць хору была утворана ў 2003 годзе і абрала сабе назву “Angeli”, каб на ўзор анёлаў праслаўляць Бога і служыць Богу і людзям. За 12 гадоў свайго існавання хор стаў вялікай сям’ёй, якая складаецца з трох узроставых груп і на сённяшні дзень налічвае каля 50 чалавек.

Святкаванне распачалося Св. Імшой, падчас якой быў удзелены Сакрамэнт Хросту дзіцяці адной з удзельніц хору. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла адзначыў, што Бог глядзіць на сэрца чалавека і не любіць фальшу, якім у нашым жыцці з’яўляецца грэх. Святар пажадаў ўдзельнікам хору не фальшывіць сваім жыццём, заставацца заўсёды вернымі Пану Богу і мець чыстае сэрца. Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікі хору сабраліся на салодкі пачастунак і супольны прагляд фотаздымкаў з розных гадоў існавання хору. Кіраўнік хору “Angeli”, Анна Аўсейчык, пажадала харыстам, каб усё іх жыццё было прыгожым гімнам падзякі і праслаўлення Бога.

Пасля гэтага ў рамках святкавання удзельнікі наведалі з экскурсіяй музей-сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, дзе пазнаёміліся з гісторыяй жыцця кампазітара, і касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, дзе ў малітве падзякавалі Богу за ўсе атрыманыя ласкі.

Закончылі гэты святочны дзень гімнам да Маці Божай Буслаўскай, Якая ад пачатку існавання хору была абраная яго заступніцай і галоўным дырыжорам, і словамі: “Дзякуем Пану Богу”.

Прапануем прагляд прэзентацыі хору, у якой змешчаны фотаздымкі з розных гадоў яго існовання.




 


Прочитано 1009 раз Последнее изменение Среда, 25 Ноябрь 2015 08:37
Адмін

Рэдакцыя сайта
 

Последнее от Адмін

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии